Сёньня пад Варшаваю пачынаецца Сусьветны кангрэс чачэнскага народу. Прыехаць на кангрэс меў намер і кіраўнік ураду Рэспублікі Ічкерыі ў выгнаньні Ахмед Закаеў. У сувязі з гэтым амбасадар Расеі ў Польшчы Аляксандар Аляксееў заявіў, што Масква будзе дамагацца выдачы Закаева – расейскія ўлады вінавацяць яго ў тэрарызьме.
“Гэта чалавек, адносна якога ў нас ёсьць неабвержныя доказы аб яго дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці. Таму прашу зразумець наш нэгатыўны падыход да такога тыпу падзеяў”, – сказаў Аляксееў.
Камэнтуючы сытуацыю ў адной з праграм польскага інфармацыйнага тэлеканалу TVN24, міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі сказаў:
“Я сам быў калісьці ўцекачом і падарожнічаў па праязным дакумэнце, які выдаецца згодна з Жэнэўскай канвэнцыяй. Права на яго ў пэўным сэнсе мае краіна, якая такі дакумэнт выдала, даўшы канкрэтнай асобе палітычны прытулак. У дадзеным выпадку – Вялікая Брытанія. То бо гэтае пытаньне расейскія ўлады павінны вырашаць зь Вялікай Брытаніяй”.
У адказ на крытыку з боку расейскага амбасадара польскі МЗС адзначае, што Польшча зьяўляецца дэмакратычнай краінаю і на яе тэрыторыі могуць праводзіцца самыя розныя зьезды. Пры гэтым МЗС не рэкамэндуе дэпутатам польскага парлямэнту, запрошаным на кангрэс, удзельнічаць у ім.
Між тым на наступны дзень пасьля выказваньняў міністра Радаслава Сікорскага прадстаўнік галоўнай камэндатуры паліцыі Польшчы Марыюш Сакалоўскі заявіў, што калі Ахмед Закаеў зьявіцца на тэрыторыі Польшчы, то будзе затрыманы або памежнікамі, або паліцыяй:
“Калі хто-небудзь знаходзіцца ў міжнародным вышуку, то ўсе краіны-чальцы Інтэрполу абавязаныя затрымаць гэтую асобу”.
Аднак затрыманьне не азначае аўтаматычнай выдачы – рашэньне аб гэтым будзе прымаць суд.
Кангрэс чачэнскага народу арганізаваны пры ўдзеле дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, а таксама шэрагу няўрадавых арганізацыяў. Сярод запрошаных – палітыкі з ЗША і Эўропы, а таксама ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру Міхаіл Гарбачоў і Вацлаў Гавэл. Аднак арганізатары не запрасілі цяперашняга кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава.
Падчас двухдзённага кангрэсу плянуецца выпрацаваць стратэгію дзеяньняў, якія павінны прывесьці “да завяршэньня ўзброенага процістаяньня на Каўказе і вызваленьня Чачэніі”. Характэрна, што арганізатары да апошняга моманту не называлі месца правядзеньня кангрэсу, матывуючы гэта патрабаваньнямі бясьпекі.
Наколькі значнае гэта аб'яднаньне – Кангрэс чачэнскага народу – у размове з Радыё Свабода паспрабаваў ацаніць загадчык сэктару Каўказу Цэнтру цывілізацыйных і рэгіянальных дасьледаваньняў Расейскай Акадэміі навук Энвер Кісрыеў:
“Такія кангрэсы – проста паказныя мерапрыемствы, якія мала што значаць для чачэнскага народу. Працэсы, што ідуць цяпер у дыяспары і ў самой Чачэніі, настолькі адрозьніваюцца адзін ад аднаго, што можна гаварыць пра тое, што кангрэс – мерапрыемства з сумнеўнымі палітычнымі мэтамі. У цяперашні час актыўны чачэнскі супраціў адмовіўся ад нацыянальна-вызвольных лёзунгаў і цалкам перайшоў на лёзунгі ісламісцкага характару. У процівагу гэтаму дыяспарны чачэнскі рух спрабуе настойваць на нацыянальна-вызвольным руху чачэнскага народу супраць Расеі, то бо рэанімаваць старую ідэю. У яе ёсьць ідэалягічныя прыхільнікі, іх нямала, але сапраўдных байцоў гэтай ідэі ўжо няма. А рэальны супраціў цяпер чыняць людзі, у якіх ісламская ідэалёгія дамінуе. Відавочна, што Сусьветны кангрэс чачэнцаў будзе старацца пашыраць ідэю нацыянальна-вызвольнага руху, ідэю незалежнасьці Чачэніі ад Расеі, але за імі не стаіць ніякай рэальнай сілы”.

Гэтае пытаньне расейскія ўлады павінны вырашаць зь Вялікай Брытаніяй...

Рэальны супраціў цяпер чыняць людзі, у якіх ісламская ідэалёгія дамінуе...