Краіны Эўразьвязу будуць уважліва сачыць за ходам правядзеньня ў Беларусі прэзыдэнцкіх выбараў і будуць будаваць далейшыя адносіны з краінай у залежнасьці ад таго, як пройдзе выбарчая кампанія, заявіў журналістам амбасадар Нямеччыны ў Менску Крыстаф Вайль.
Крыстафа Вайля цытуе “Интерфакс-Запад”:
"Мы спадзяемся, што выбары пройдуць належным чынам, мы будзем у іх сьвятле глядзець, як далей будуць разьвівацца адносіны ЭЗ зь Беларусьсю. Нямеччына, як і ўвесь Эўразьвяз, настроена на паглыбленьне адносін", – сказаў К. Вайль.
Ён заўважыў, што і ў Бэрліне, і ў Брусэлі неаднаразова заяўлялі аб тым, што гатовыя паглыбляць двухбаковыя адносіны з Беларусьсю. "Гэта пэўныя чаканьні, якія накіраваныя на тое, каб мы маглі далей разьвіваць нашы адносіны ва ўзаемнай інтарэсах. Аднак мы прадстаўляем Эўропу як кантынэнт, пранізаны духам партнэрства, і гэты дух прадугледжвае агульныя каштоўнасьці", – заўважыў К. Вайль.
"Я думаю, што нам патрэбныя даверныя адносіны, гэта тычыцца і эканомікі, і палітыкі. Неабходна быць у стане гаварыць адзін аднаму праўду, каб сапраўды прасоўваць адносіны", – падкрэсьліў К. Вайль.
Ён выказаў надзею на пасьпяховасьць правядзеньня ў Франкфурце-на-Майне Беларускага інвэстыцыйнага форуму. Аднак амбасадар зьвярнуў увагу на тое, што нямецкія інвэстары павінны мець аб'ектыўную і зразумелую інфармацыю аб прававых і рамачных умовах вядзеньня бізнэсу ў Беларусі. Гэта неабходна для таго, каб інвэстары змаглі пераканаць акцыянэраў сваіх кампаній ўкладваць сродкі ў эканоміку рэспублікі.
"Нямецкая эканоміка і прамысловасьць таксама павінны мець прадстаўленьне аб тым, што інвэстыцыі ў эканоміку Беларусі могуць прынесьці ім добры прыбытак. Але інвэстарам патрэбныя надзейныя рамачныя ўмовы працы", – дадаў дыплямат.
К. Вайль таксама адзначыў, што прадстаўнікі нямецкага бізнэсу чакаюць ад Беларусі ацэнкі пэрспэктыў разьвіцьця Мытнага саюза. Гэтую ацэнку беларускі бок зможа ўявіць падчас форуму. Пакуль жа, канстатаваў К. Вайль, нямецкі бізнэс заняў у дачыненьні да Мытнага саюзу чакальную пазыцыю.