Падаем кроніку ваеннай кампаніі ў гэтай краіне
2003
20 сакавіка. Пачатак вайны міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША з рэжымам Садама Хусэйна.
У пэрыяд з 20 сакавіка па 1 траўня загінулі 138 амэрыканскіх салдат
9 красавіка. Амэрыканскія войскі бяруць Багдад, Хусэйн уцёк.
1 траўня. Прэзыдэнт Джордж Буш заяўляе аб завяршэньні ваенных дзеяньняў.
13 сьнежня. Амэрыканскія войскі захапілі Садама Хусэйна каля гораду Тыкрыт.
2006
22 лютага. Выбух у шыіцкім храме ў горадзе Самара, пачатак забурэньняў, пагроза грамадзянскай вайны.
2007
Ад красавіка па чэрвень забілі 331 амэрыканскага салдата
Пяць амэрыканскіх баявых брыгад разам з дапаможнымі войскамі, агульнай колькасьцю 30 тысяч салдат, накіраваныя ў Ірак з лютага да сярэдзіны чэрвеня.
15 чэрвеня. Амэрыканскія вайскоўцы заявілі, што колькасьць амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку складае 160 тысяч.
10 верасьня. Камандуючы сіламі ЗША ў Іраку генэрал Дэйвід Пэтрэус прапануе скараціць войска больш чым на 20 тысяч да сярэдзіны 2008 года.
2008
22 ліпеня. Зь Іраку выведзеная апошняя з 5 дадатковых баявых брыгадаў, накіраваных ў Ірак у 2007 годзе. У краіне застаецца 147 тысяч амэрыканскіх салдат.
17 лістапада. ЗША заяўляюць, што выведуць свае войскі зь Іраку да канца 2011 года.
2009
1 студзеня. Набыла моц амэрыканска-ірацкае пагадненьне аб бясьпецы. 140 тысяч амэрыканскіх салдат застаюцца ў Іраку са згоды ірацкага ўраду.
27 лютага. Новы прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвяшчае плян заканчэньня баявых дзеяньняў ЗША ў Іраку да 31 жніўня 2010 г. Пры гэтым заяўлена, што да 50 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў застануцца ў Іраку для падрыхтоўкі ірацкіх войскаў.
2010
Паводле дадзеных амэрыканскіх вайскоўцаў, з сакавіка 2003 году ў Іраку загінула 4419 амэрыканскіх салдат
30 чэрвеня. Усе амэрыканскім баявыя падразьдзяленьні выведзеныя з гарадоў Іраку і разьмешчаныя на базах за межамі гарадоў.
18 жніўня. У Іраку застаюцца 56 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў
31 жніўня. У Іраку застаецца 49 700 амэрыканскіх вайскоўцаў
Паводле Reuters