Лінкі ўнівэрсальнага доступу

25 тысячаў чалавек падпісалася за Някляева


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

"Гавары праўду!" зьбірае подпісы, каб кіраўнік гэтай грамадзянскай кампаніі стаў дэлегатам Усебеларускага народны сходу.

Каардынатар кампаніі Андрэй Дзьмітрыеў паведаміў, што подпісы зьбіраліся па ўсёй краіне "з улікам стандартаў, якія вызначаны для збору подпісаў для вылучэньня кандыдата ў прэзыдэнты".

"Людзі ахвотна падпісваюцца за вылучэньне Някляева дэлегатам сходу", — адзначае Дзьмітрыеў.

Ён дадаў, што збор подпісаў будзе працягвацца да 29 жніўня.

"Калі афіцыйна будзе абвешчана пра скліканьне Ўсебеларускага сходу, мы правядзем збор подпісаў непасрэдна ў раёне, дзе жыве Някляеў, прыкладзем да іх ужо сабраныя і падамо іх у аргкамітэт па правядзеньні сходу", — падзяліўся плянамі Дзьмітрыеў.

Уладзімер Някляеў заявіў, што ён гатовы быць дэлегатам сходу на канфэрэнцыі "Прадпрымальнік і дзяржава. Рэаліі і пэрспэктывы" 19 ліпеня.

Аргкамітэт у справе правядзеньня IV Усебеларускага народнага сходу створаны ў траўні 2010 году на загад Аляксандра Лукашэнкі. Сустаршынямі аргкамітэту прызначаныя Адміністрацыяй прэзыдэнта Ўладзімір Макей і прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі.

Даведка Белапан: Хроніка Ўсебеларускіх сходаў:

  • Першы. Прайшоў 19-20 Кастрычніка 1996, за месяц да канстытуцыйнага рэфэрэндуму, які пашырыць паўнамоцтвы Аляксандра Лукашэнкі.
  • Другі. Дата правядзеньня — 18 траўня 2001 г., за чатыры месяцы да прэзыдэнцкіх выбараў.
  • Трэці. 2-3 сакавіка 2006 г., за два тыдні да выбараў кіраўніка дзяржавы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG