НАДВОР’Е:
Вяртаецца сьпёка, увесь дзень сонечна, тэмпэратура +33-35 С
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Калінінградзкім унівэрсытэце імя І. Канта (Расея) пачынаецца 4-ы Балтыйскі адукацыйны форум з удзелам прадстаўнікоў Расеі, Армэніі, Беларусі, Даніі, Літвы, Латвіі, Нямеччыны, Польшчы, Швэцыі, Фінляндыі і Эстоніі
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1521: Эрнан Картэс захапіў сталіцу ацтэкаў Цэначтытлан (цяпер Мехіка).1905: У Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум аб скасаваньне вуніі са Швэцыяй.
1920: Пачатак наступу Чырвонай арміі на чале з М. Тухачэўскім на Варшаву.
1940: Пачатак масіраваных налётаў нацысцкай авіяцыі на ангельскія гарады (бітва за Англію)
1961: ГДР зачыніла мяжу паміж Усходнім і Заходнім Бэрлінам.
1969: Паміж кітайскімі і савецкімі войскамі пачаліся баявыя дзеяньні ў раёне возера Жаланашколь
1990 : Прэзыдэнт СССР М. Гарбачоў выдаў указ “Аб аднаўленьні правоў усіх ахвяраў палітычных рэпрэсій 20-х-50-х гадоў”
Нарадзіліся
1871: Карл Лібкнэхт, дзеяч нямецкай і міжнароднай сацыял-дэмакратыі (забіты. 15.1.1919)
1899: Альфрэд Хічкок, англа-амэрыканскі кінарэжысэр, “кароль” фільмаў-жахаў
1926: Фідэль Кастра, рэвалюцыянэр, кіраўнік Кубы
Памерлі
1900: Уладзімер Салаўёў, рускі філёзаф
1946: Гербэрт Уэлс, ангельскі пісьменьнік
1956: Якуб Колас, беларускі пісьменьнік, пэдагог, навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны дзень леўшуноў
Японія – пачатак Абона, сьвята памяці памерлых (13-15 жніўня)
МІНУС 365:
1,4 мільёна штрафу за Дзень незалежнасьці
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Запытай ты сябе, чалавеча:
Што зрабіў для айчыны, ці многа?
I які ўзяў цяжар ты на плечы,
Каб наблізіць наш час перамогі?
Якуб Колас