Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 жніўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НЯ ТАК ГОРАЧА...


...але усё ж: 25 – 30 °С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Празе адбудзецца Вечарына маладой беларускай літаратуры, прысьвечаная 100-годзьдзю Ларысы Геніюш. Рэстаран Krasné ztráty, 19.00.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Жэнэве пачынаецца міжнародная канфэрэнцыя па разбраеньні.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


Спаўняецца 100 гадоў слыннай беларускай паэтцы Ларысе Геніюш, якой выпаў пакутніцкі лёс.

9 жніўня ў розныя гады прыйшлі на сьвет нямецкі філёляг і папулярызатар беларушчыны ў Нямеччыне Рудольф Абіхт, які перакладаў па-нямецку вершы Купалы і Коласа; беларускі гісторык і літаратар Янка Запруднік, які жыве і працуе ў ЗША.

9 жніўня 1917 году выйшаў у сьвет першы нумар бальшавіцкай газэты “Звязда”. Сёньня “Звязда” зьяўляецца органам прэзыдэнта РБ і выходзіць па-беларуску, а тады, на пачатку свайго існаваньня, гэта было цалкам расейскамоўнае выданьне.

9 жніўня 1945 году, праз тры дні пасьля атамнага бамбардаваньня Хірасімы, амэрыканцы скінулі другую атамную бомбу на японскі горад Нагасакі. Там было забіта і паранена каля 75 тысяч жыхароў. На плошчы 12 тысяч квадратных кілямэтраў былі цалкам разбураныя ўсе збудаваньні.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень карэнных народаў.

МІНУС 365:


Год таму на сайце “Свабоды”: Кветкі Ларысе Геніюш


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Воля — ня тое, што рукі разьвяжуць,
зьменяць на большую клетку малую.
Воля — ня тое, што вольны ты, скажуць.
Воля — то воля, якую адчую...

Ларыса Геніюш
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG