Актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуру з суботы 7 жніўня трымаюць у ізалятары на Акрэсьціна, падазраючы ў дзеяньнях, якія маглі адбыцца два гады таму. Яго арыштавалі паводле справы аб падробцы і збыце фальшаваных дакумэнтаў, штампаў, пячатак і блянкаў. Пазьней стала вядома, што Міхася Башуру нібыта падазраюць у падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту.
9 жніўня ў Савецкім РУУСе Менску актывіста дапытвалі, і адвакатка Тамара Сідарэнка спадзявалася, што пасьля допыту яго вызваляць. Аднак спадзяваньні ня спраўдзіліся.
Спадарыня Сідарэнка паведаміла Радыё Свабода, што абвінавачаньне Міхасю Башуру не прад’явілі. А сам актывіст вінаватым сябе ня лічыць.
У кампаніі «Гавары праўду» не выключаюць, што перасьлед актывіста зьвязаны зь дзейнасьцю арганізацыі.