Падчас ператрусу ў аўтамабілі актывіста кампаніі «Гавары праўду» Міхася Башуры канфіскаваныя аркушы з подпісамі каля 20 тысячаў грамадзянаў пад патрабаваньнем надаць імя Васіля Быкава адной з вуліц у Менску.
Канфіскацыя адбылася ў двары Савецкага РУУС Менску, дзе ад 3 ліпеня знаходзілася апячатаная машына Башуры, дастаўленая зь месца паркоўкі супрацоўнікамі міліцыі.
У гутарцы са сьледчым Башура падкрэсьліў, што подпісы — не ягоная ўласнасьць, а волевыяўленьне тысячаў грамадзянаў Беларусі, перадае Белапан.
Днямі невядомыя абрабавалі кватэру, у якой актывісты «Гавары праўду» захоўвалі больш як 50 тысяч подпісаў пад просьбай перайменаваць адну з вуліц Менску ў гонар Васіля Быкава. Нічога больш з кватэры ня зьнікла.
18 траўня ў часе ператрусу ў офісе кампаніі супрацоўнікі спэцслужбаў сканфіскавалі 10 тысяч подпісаў.