Актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуру з суботы 7 жніўня трымалі ў ізалятары на Акрэсьціна, падазраючы ў дзеяньнях, якія маглі адбыцца два гады таму.
На гэты момант Міхась Башура, якога затрымалі ўвечары 7 жніўня, знаходзіцца на допыце ў Савецкім РАУС Менску. Адвакат Тамара Сідарэнка, якая абараняе актывіста, кажа, што яго могуць вызваліць сёньня, 9-га жніўня, пры пэўных умовах:
«Яго мусяць прывезьці да сьледчага на допыт, ці ўжо прывезьлі. Паводле жонкі, якая размаўляла ў нядзелю са сьледчым, быццам абвінавачаньне яму не выстаўлялі. Калі б выстаўлялі абвінавачаньне, гэта не адбылося б безь мяне, але мяне не выклікалі. Таму яго мусяць сёньня вызваліць. У крайнім выпадку а 8 гадзіне вечара, а то і раней. Таму што кароткатэрміновае затрыманьне можа быць максымум 72 гадзіны».
Адвакат Тамара Сідарэнка пры гэтым не выключае, што тэрмін папярэдняга затрыманьня могуць працягнуць і да 10 дзён, але пры наяўнасьці падстаў, пра якія адвакату пакуль невядома.
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Башура быў затрыманы 7-га жніўня паводле справы аб падробцы і збыце фальшаваных дакумэнтаў, штампаў, пячатак і блянкаў, якую завялі ў міліцыі Савецкага раёну Менску. Пазьней стала вядома, што Міхася Башуру нібыта падазраюць у падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту 2 гады таму.
У кампаніі «Гавары праўду» не выключаюць, што перасьлед актывіста зьвязаны зь дзейнасьцю арганізацыі. Затрыманьне Башуры пракамэнтавала прэсавы сакратар «Гавары праўду» Юлія Дранчук:
«Само яго затрыманьне, як яно было зроблена, не адпавядае ніякім нормам.Затрыманьне, калі чалавека з-за дзьвярэй спрабуюць выклікаць ледзь не на піва, прапаноўваючы сяброўскую размову, — гэта не прапісана ні ў якім законе. І калі людзі ня ў форме праводзяць затрыманьне — гэта таксама пераводзіць справу ў шэраг палітычных».
Карэспандэнт: «Міхась Башура ўжо другі раз фігуруе ў падобных інцыдэнтах. Была, нагадаю, гісторыя са зьніклымі подпісамі, якія захоўваліся на кватэры, арэндаванай Башурам. Як тлумачыце такую ўвагу да яго?»
Дранчук: «Міхась Башура вёў адказны кавалак працы з нашымі валянтэрамі. Але тут нельга казаць, што ёсьць выключнае стаўленьне сілавых структураў менавіта да яго. З тымі ж подпісамі — была сыстэма, іх канфіскоўвалі па ўсёй краіне, проста не было раней такой вялікай колькасьці подпісаў, як у выпадку зь Міхасём Башурам».
Міхась Башура — чацьвёрты актывіст «Гавары праўду», якога цягам некалькіх апошніх месяцаў затрымлівалі міліцыянты. Раней трое сутак правялі ў пастарунку лідэр кампаніі паэт Уладзімер Някляеў і журналісты Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў. У іх, а таксама ў некалькіх дзясяткаў актывістаў «Гавары праўду» прайшлі ператрусы, міліцыя сканфіскавала кампутары і асабістыя грошы. Пакуль вядомы толькі адзін выпадак, калі міліцыя вярнула канфіскаваны кампутар, кажа Юля Дранчук:
«Аднаму нашаму супрацоўніку вярнулі кампутар, які належаў ягонаму сыну. Прычым гэты супрацоўнік хадзіў шмат разоў у міліцыю, як на працу, даказваючы па розных кабінэтах, што кампутар ня мае дачыненьня да працы. Каб вярнулі дзіцёнку кампутар, на якім ён і гуляе, і вучыцца».
Пра тое, ці вызваляць сёньня актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуру, стане вядома пазьней.
21:00 Міхась Башура застаецца пад вартай.
На гэты момант Міхась Башура, якога затрымалі ўвечары 7 жніўня, знаходзіцца на допыце ў Савецкім РАУС Менску. Адвакат Тамара Сідарэнка, якая абараняе актывіста, кажа, што яго могуць вызваліць сёньня, 9-га жніўня, пры пэўных умовах:
«Яго мусяць прывезьці да сьледчага на допыт, ці ўжо прывезьлі. Паводле жонкі, якая размаўляла ў нядзелю са сьледчым, быццам абвінавачаньне яму не выстаўлялі. Калі б выстаўлялі абвінавачаньне, гэта не адбылося б безь мяне, але мяне не выклікалі. Таму яго мусяць сёньня вызваліць. У крайнім выпадку а 8 гадзіне вечара, а то і раней. Таму што кароткатэрміновае затрыманьне можа быць максымум 72 гадзіны».
Адвакат Тамара Сідарэнка пры гэтым не выключае, што тэрмін папярэдняга затрыманьня могуць працягнуць і да 10 дзён, але пры наяўнасьці падстаў, пра якія адвакату пакуль невядома.
Актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Башура быў затрыманы 7-га жніўня паводле справы аб падробцы і збыце фальшаваных дакумэнтаў, штампаў, пячатак і блянкаў, якую завялі ў міліцыі Савецкага раёну Менску. Пазьней стала вядома, што Міхася Башуру нібыта падазраюць у падробцы дакумэнтаў для атрыманьня крэдыту 2 гады таму.
У кампаніі «Гавары праўду» не выключаюць, што перасьлед актывіста зьвязаны зь дзейнасьцю арганізацыі. Затрыманьне Башуры пракамэнтавала прэсавы сакратар «Гавары праўду» Юлія Дранчук:
«Само яго затрыманьне, як яно было зроблена, не адпавядае ніякім нормам.
Затрыманьне, калі чалавека з-за дзьвярэй спрабуюць выклікаць ледзь не на піва, прапаноўваючы сяброўскую размову, — гэта не прапісана ні ў якім законе.