Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ў ліпені скараціліся


Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі, разьлічаныя паводле стандартаў Міжнароднага валютнага фонду, на 1 жніўня склалі 5 мільярдаў 332 мільёны даляраў.

Гэта на 193 мільёны меней параўнальна са станам на 1 ліпеня. А ад пачатку году скарачэньне складае ужо 320 мільёнаў.

Агенцыя АФН, якая прыводзіць гэтыя дадзеныя, зьвяртае ўвагу на тое, што калі б не 625 мільёнаў даляраў за продаж акцыяў "Белтрансгазу"і 670 мільёнаў крэдыту МВФ, рэзэрвы сёлета ўжо зьменшыліся б болей чым на 1,6 мільярда даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG