Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбарцаў просяць ацаніць перадвыбарчую праграму Мілінкевіча


Аляксандар Мілінкевіч
Аляксандар Мілінкевіч
Сёньня ў Гомелі прадстаўнікі руху «За свабоду» распачалі акцыю «Народная праграма».

Актывісты раздалі мінакам 1,5 тысячы канвэртаў з тэзісамі праграмы лідэра руху Аляксандра Мілінкевіча, які абвясьціў пра свой намер вылучацца на выбарах кандыдатам у прэзыдэнты.

У канвэрты ўкладзеная таксама анкета з прапановай ацаніць тэзісы па пяцібальнай сыстэме і дадаць у перадвыбарчую праграму Мілінкевіча свае рэкамэндацыі. Такім чынам мае быць канчаткова сфармавана «Народная праграма» народнага кандыдата ў прэзыдэнты.

Канвэрт мае марку. Яго варта толькі заклеіць і апусьціць у паштовую скрыню, каб ён дайшоў да адрасата.

Старшыня абласной арганізацыі руху «За свабоду» Пятро Кузьняцоў паведаміў, што акцыя мае на мэце абудзіць цікавасьць грамадзянаў да прэзыдэнцкіх выбараў і сабраць прапановы па найбольш актуальных пытаньнях, якія хвалююць людзей у рэгіёнах і ў сталіцы.

Заўтра «Народную праграму» актывісты руху пачнуць раздаваць выбарцам у Рэчыцы, Мазыры, Жлобіне, Рагачове ды іншых райцэнтрах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG