Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлана Байкова ў цяжкім стане


Сьвятлана Байкова
Сьвятлана Байкова
Стан Сьвятланы Байковай, якая ўжо пяць месяцаў знаходзіцца ў СІЗА КДБ, — цяжкі. Пра гэта паведаміў адвакат старэйшай сьледчай па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Міхаіл Воўчак.

Адвакат не паведаміў БелаПАН, што сьледзтва робіць у дачыненьні да Байковай. Ён толькі адзначыў, што новых абвінавачаньняў супраць падабароннай не выстаўлялі.

Сьледчая Генпракуратуры была затрыманая супрацоўнікамі КДБ 25 лютага. Крымінальную справу ў дачыненьні да яе старшыня Камітэту дзяржбясьпекі Вадзім Зайцаў распачаў днём раней.

Байкову вінавацяць у незаконным вызваленьні ад крымінальнай адказнасьці і ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў.

31 траўня Байкова абвясьціла галадоўку пратэсту. Яна спыніла галадоўку 16 чэрвеня на патрабаваньні лекараў, сваякоў і адваката.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG