Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракурор Васілевіч пра працу сьледчай Байковай: "Было ўсякае..."


Рыгор Васілевіч
Рыгор Васілевіч

Генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэсавым цэнтры пракамэнтаваў ранейшыя справы, якія вяліся сьледчымі пракуратуры адносна супрацоўнікаў мытні.

Вядома, што сьледчая Сьвятлана Байкова, якая арыштаваная КДБ, таксама вяла падобныя справы і, паводле зьвестак, абвінавачваецца ў перавышэньні службовых паўнамоцтваў падчас сьледзтва.

"Там бывала ўсялякае. У некаторых выпадках бывалі, як кажуць, перагібы, калі людзей затрымлівалі і бралі пад варту. У некаторых выпадках гэта не заўсёды было абгрунтавана і законна. Хацелася б добрых вынікаў, але і сьледзтва не заўсёды... У Байковай ёсьць, канечне, нейкія заслугі, але ня ўсё гэтак адназначна і ў яе дзеяньнях. Канфлікт ня ўзьнік на пустым месцы, ня будзем ідэалізаваць і сьледчую".

На пытаньне карэспандэнта "Свабоды" з просьбай удакладніць Рыгор Васілевіч адказаў, што ў справе Байковай ён "ня бачыць канфлікту паміж КДБ і пракуратурай".

Падрабязнасьці прэсавай канфэрэнцыі — пазьней на сайце і ў эфіры

Нагадаем, зь лютага былая сьледчая па асабліва важных справах Генэральнай пракуратуры Сьвятлана Байкова знаходзіцца ў сьледчай турме КДБ — "амэрыканцы". Байкову, паводле яе ліста да Аляксандра Лукашэнкі, абвінавачваюць у службовых злоўжываньнях падчас расьсьледаваньня спраў мытнікаў. Сваёй віны сьледчая не прызнае і просіць вызваліць яе і вярнуць на працу. З 31 траўня па сярэдзіну чэрвеня Сьвятлана Байкова трымала галадоўку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG