Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста БХД Алеся Галаваня аштрафавалі на 875 тысяч рублёў


Судовы вырак віцебскі актывіст атрымаў поштаю. Але позвы на працэс, паводле ягоных слоў, ён не атрымліваў

Судзьдзя Першамайскага райсуду Валянціна Кісьмярошкіна прызнала Алеся Галаваня вінаватым паводле адміністрацыйнага артыкула 22.9 і прысудзіла актывісту штраф памерам 25 базавых велічынь за незаконны распаўсюд друкаваных выданьняў.

Здарэньне, якое стала прадметам судовага разгляду, адбылося 4-га траўня. Як распавёў Алесь Галавань, яго затрымалі на праспэкце Будаўнікоў, дзе ён раздаваў мінакам выданьні стваранай партыі БХД. У Першамайскім РАУС спачатку ня сталі складаць пратаколу, бо міліцыянты заўважылі, што бюлетэні "Весьнік" і "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" маюць належныя выходныя дадзеныя. Тым ня менш друкаваную прадукцыю ў актывіста забралі — нібыта для вывучэньня зьместу.

8-га чэрвеня стала вядома, што пратакол за незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі ўсё ж складзены і нават перададзены ў суд. Позву, кажа Алесь Галавань, за гэтыя паўтара месяца належным чынам яму так і не ўручылі. Таму візыт паштара, які перадаў судовую пастанову, стаў нечаканасьцю.

Паводле судовага рашэньня актывіст стваранай партыі БХД ня толькі мусіць выплаціць 875 тысяч штрафу: усе выданьні, забраныя ў пастарунку, міліцыянты абвясьцілі сканфіскаванымі, і ўладальніку іх ня вернуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG