Апытаньне “Свабоды”: “Ці зможа на вашую думку апазыцыя вылучыць адзінага кандыдата, суперніка А. Лукашэнкі ў маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах”. Адказвалі мінакі на вуліцах Магілёва.
Спадар сталага веку: “Змогуць. Трэба толькі кансалідавацца на агульных найважнейшых пазыцыях. А ўсё астатняе потым дадасца. Мэта ж у апазыцыі адна - супрацьпаставіць нешта больш прыдатнае для людзей, чым існуючая ўлада”.
Спадар: “Не. У іх розныя погляды і да таго ж, відаць, у іх свае інтарэсы, у кожнага. Я ня бачу іхнай праграмы. Па сутнасьці яе няма. Пра яе нідзе не чуваць. Мне падаецца, што ім трэба знайсьці той стрыжань, які б іх аб’яднаў усіх – можа нейкая нацыянальная ідэя”.
Малады спадар: “Сур’ёзныя супернікі ў дзейнага прэзыдэнта наўрад ці будуць. Цяпер не відаць на палітычнай арэне нашай краіны нейкіх выбітных людзей”.
Спадар: “Мне цяжка адказаць, бо нядаўна глядзеў “Хроснага бацьку”. Там зразумела ўсё было сказана. Людзі зьнікаюць, фальшаваньні выбараў. Канечне баяцца ўсе. Усё падкуплена. Усё робіцца праз аднаго чалавека”.
Спадар: “Здолее. Электарат ужо сасьпеў да такой сыстэмы, што адзінага кандыдата вылучыць і яго могуць падтрымаць. Палітыка Аляксандра Лукашэнкі не заўжды апраўдвае свае дзеяньні. Апошняя вайна за газ з Расеяй мне дужа не спадабалася”.
Спадар: “Яна ж не супрацоўнічае з тым, што ёсьць. Яна ўсё ганіць, ганіць, а свайго путнага нічога не прапануе. Мы лепей ведаем расейскіх палітыкаў, чым беларускіх. Мы бачым толькі вось – перадвыбарчая кампанія і ўсё – больш мы нікога ня бачым. Атрымліваецца, што яны цяпер ні ва ўладзе, нідзе”.
Спадар: “А мне ўсё роўна. Абсалютна. У выніку прыходу да ўлады нейкая кандыдата ад апазыцыі нічога кардынальнага ня зьменіцца. Ня ведаю чаму, але ў мяне такое меркаваньне. А можа й горай стане”.
Юнак: “Здолее. Нейкае ж суперніцтва патрэбнае. Калі суперніцтва ня будзе, то аб’ектыўна будзе відаць, што выбары не легітымныя. Але гэта будзе дужа цяжка зрабіць. Улада наша трымае ўсё ў жорсткіх руках”.
Спадар: “Ня зможа яна гэтага зрабіць. Глядзеў фільм “Хросны бацька”. Я ад яго ў шоку. Усё ў нас дыктарскае атрымліваецца. Ніхто нічога ня можа зрабіць. А калі нехта зьяўляецца, то ён адразу зьнікае”.
Спадарыня сталага веку: “На дадзены момант ў яго няма канкурэнтаў. Вось паглядзіце, якія звады цяпер з Расеяй – гэта ж трэба мець якое здароўе, каб вытрымаць. А апазыцыі я ж ня ведаю. Хоць бы хто выступаў, што гаварыў”.