Беларускія гісторыкі па-рознаму ацэньваюць перамогу польска-ліцьвінскага войска над тэўтонцамі пад Грунвальдам, 600-гадовы юбілей якой адзначаецца сёньня.
Грунвальдзкая бітва ў беларускай гістарыяграфіі мала вывучаная, па інэрцыі яе ацэньваюць як вельмі магутную, якая нібыта Беларусь уратавала, лічыць гісторык Алесь Краўцэвіч. У розныя часы яе значэньне і ацэньвалі па-рознаму:
"Па-першае, яна затрымала наступ Тэўтонскага ордэну. Па-другое, у часе вайны з Тэўтонскім ордэнам гартавалася дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае. Але гаварыць, што гэта было штосьці лёсавызначальнае — хіба не выпадае... Падыходы да гэтай бітвы ў ХХ стагодзьдзі былі з пункту гледжаньня таталітарызму: гэта разглядалася як вайна з германскай экспансіяй. А падзеі сярэднявечныя — гэта крыху іншыя рэчы. Там былі свае інтарэсы. Рыцары Тэўтонскага ордэну ня ўсё дрэннае рабілі, яны шмат рабілі добрага. Так што трэба ацэньваць падзеі з рэаліяў таго часу. Была сапраўды вялікая бітва, маштабная. Канечне, яна разьвязала некаторыя палітычныя праблемы. Напрыклад, пагрозу нападу на нас з боку Тэўтонскага ордэну яна ліквідавала".
Гісторык Генадзь Сагановіч увосень плянуе выдаць кнігу пра Грунвальдзкую бітву. Кніга ўжо падрыхтаваная, але гісторык наўмысна не сьпяшаецца да юбілею, бо на гэтым эмацыйным уздыме яе могуць успрыняць ня так, як мае быць. На ягоную думку, у беларускай традыцыі Грунвальду, якая даволі маладая, вельмі шмат занадта радыкальных і анахранічных ідэй, якія проста можна назваць перажыткамі халоднай вайны:
"Першы — гэта тэзіс пра непазьбежнасьць бітвы. Гэта ня так. Генэральнай бітвы магло і ня быць. Бо генэральны магістар да апошняга шукаў кампрамісаў. На бітве больш залежала Ягайлу і Вітаўту. Другое — славяна-нямецкі характар гэтага супрацьстаяньня. Мы ж з крыніцаў ведаем, што славяне і немцы стаялі па абодва бакі Грунвальдзкага поля. Ну, і трэцяе — тэзіс пра лёсаноснасьць перамогі: маўляў, яна стала выратаваньнем беларусаў і Беларусі ад нямецкай агрэсіі. Гэта досыць позьняя прыпіска Грунвальду, народжаная супрацьстаяньнем панславізму і пангерманізму. Па вялікім рахунку, і бітва, і перамога ня ўносілі такіх вялікіх зьменаў у ход гісторыі і 15-га стагодзьдзя, і ўсёй эпохі ВКЛ. Думаю, што перамога больш значыць як легенда, як міт для нашай найноўшай гісторыі ў сваім сымбалічным значэньні. Маю на ўвазе — як інструмэнт абуджэньня гістарычнай памяці, выхаваньня нацыянальнай годнасьці".
Прафэсар Анатоль Грыцкевіч, што да значэньня перамогі пад Грунвальдам, выказаў такое меркаваньне:
"Для нас гэта сапраўды патрыятычная бітва. Галоўнае — канчаткова, на 5 стагодзьдзяў — спынілі наступ немцаў на тэрыторыю Беларусі. І эканамічна разгром Тэўтонскага ордэну выклікаў свабодны праезд па рэках да Балтыйскага мора, гандаль з Паўночнай Эўропай, з Паўночнай Германіяй, і сапраўды паўплываў на разьвіцьцё нашай гаспадаркі".
Нацыянальны грамадзкі аргкамітэт па сьвяткаваньні 600-х угодкаў Грунвальдзкай бітвы мае намер зладзіць увосень міжнародную навуковую канфэрэнцыю, у якой возьмуць удзел гісторыкі з Польшчы, Літвы, Расеі, Нямеччыны.