Спадар: «Я дакладна ведаю зараз, за каго не хачу галасаваць, гэта мне абсалютна зразумела. А вось за каго прагаласаваць, прычым, адназначна, такой кандыдатуры я ня ведаю. На жаль, ня ведаю. Нестае харызматычнай асобы, як, да прыкладу, быў Пазьняк. А зараз усе папросту зашуганыя…»
Спадар: «Насамрэч, такіх асобаў я ня ведаю, магчыма яны недзе хаваюцца. Але мы, як народ, іх ня бачым. Канечне, каб ішоў на выбары Мілінкевіч, то яго б падтрымаў, бо даўно ведаю. Ды, зрэшты, гэта адзіны кандыдат, які яшчэ нешта можа зрабіць у Беларусі…».
Хлопец: «Такіх кандыдатаў я ня ведаю».
Карэспандэнт: «А за якога прэзыдэнта вы хацелі б прагаласаваць?»
Хлопец: «Чэсны, праўдзівы, які ўсё робіць для народа».
Карэспандэнт: «А вось за таго, які зараз…»
Хлопец: «Так, гэты задавальняе цалкам, і іншых я папросту ня бачу на гарызонце».
Хлопец: «Найбольш яўных палітыкаў памятаю толькі зь мінулых выбараў, а новых пакуль нікога ня ведаю. А мой прэзыдэнт — гэты чалавек павінен быць мэтанакіраваным, як цяперашні, але толькі болей рашучым».
Спадарыня: «Мне вядомыя імёны тых кандыдатаў, якія зьбіраюцца прэтэндаваць на пасаду прэзыдэнта, бо я шмат чытаю інтэрнэт, сачу за грамадзкім і палітычным жыцьцём у краіне. А мая пэрсанальная сымпатыя і ўсёй маёй сям’і належыць Мілінкевічу, за яго мы аддавалі галасы ў 2006 годзе і зараз аддамо».
Спадарыня: «Я ня ведаю нікога з кандыдатаў ад апазыцыі, Але мне дакладна зразумела, што цяперашні прэзыдэнт будзе браць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах».