Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Напад на Артура Фінькевіча. Хлопец знаходзіцца ў шпіталі

абноўлена

Артур Фінькевіч у шпіталі.
Артур Фінькевіч у шпіталі.
Артур Фінькевіч і Аляксандар Лыкшын крочылі ў бок управы БНФ праспэктам Машэрава. Раптам да іх падбеглі некалькі чалавек, пырснулі ў вочы невядомай вадкасьцю і зьбілі з ног.

Артура і Аляксандра зьбівалі рукамі і нагамі. У Фінькевіча адабралі ноўтбук, флэшкі, грошы і мабільны тэлефон. Усё адбывалася ў двары дома на вачах шматлікіх сьведак. Жыхары дома выклікалі міліцыю і хуткую дапамогу.

Артура з заплюшчанымі вачыма павезьлі ў 10-ы клінічны шпіталь. Мэдыкі сказалі, што на твары і вачах ёсьць апёк ад вадкасьці, якой яму пырснулі ў твар, выцятая сківіца, галава, нанесеныя іншыя відавочныя істотныя пабоі.

Нехта са сьведак паведаміў, што бачыў разам з нападнікамі маладую жанчыну.

Артур перакананы: напад адбыўся з-за таго, што празь дзень мае адбыцца зьезд «Маладой Беларусі», лідэрам якой ён зьяўляецца. Гледзячы па тым, як дзейнічалі невядомыя ў цывільным, ён лічыць, што гэта маглі быць толькі службоўцы зь нейкага падразьдзяленьня кшталту «Алмаза».


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG