Віцэ-прэм’ер Кіргізстану Азімбек Бекназараў сёньня сказаў, што Бішкек паўторна накіруе запыт у Беларусь аб экстрадыцыі былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, паведамляе інфармацыйны сайт 24.kg.
Паводле Бекназарава, калі тымчасовы ўрад першы раз пасылаў запыт аб выдачы Бакіева, улада ў Кіргізстане не была легітымная.
"Натуральна, гэта адбілася на адмове замежнай дзяржавы. Я даручыў генпракурору Кіргізстану Байтэміру Ібраеву накіраваць паўторны запыт у Беларусь. Акрамя гэтага, я зьвярнуўся ў Інтэрпол з пытаньнем, ці праўда, што браты Бакіевы знаходзяцца ў Беларусі. Кажуць, Жаныша Бакіева бачылі на прэс-канфэрэнцыі Курманбека Бакіева" — дадаў Азімбек Бекназараў.