Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Падымуць цану на газ і cсунуць Лукашэнку з прэзыдэнцтва”


Хто перамог у «газавай вайне»? На гэтае пытаньне адказвалі гарадзенскія мінакі.


Спадар: «Па-мойму, ніхто ні з кім ня біўся. А хто выйграў — ня ведаю, час пакажа. Я думаю, што ўсё наладзілася. Але ці будуць паўтарацца сытуацыі — нікому невядома».

Спадар: «Гэта ўсё палітыка: ня будзе такі ж, будзе іншы канфлікт. Беларусь зноў прыціснуць: з цукрам ці яшчэ з чым-небудзь».

Малады спадар: «Думаю, што пытаньні будуць вырашацца, але наўрад ці вырашацца. І з таго боку паказалі, што ня будуць саступаць, і Лукашэнка не саступае. А хто насамрэч перамог? Я думаю, да нас гэта ня дойдзе, канчатковага выніку мы не даведаемся».

Спадар: «Мне здаецца, што гэты газавы канфлікт — ён пройдзе, „як зь белых яблынь дым“, і ўсё застанецца на сваіх месцах: застанецца Лукашэнка, застанецца Пуцін, застанецца тая ж сытуацыя і адносіны. Ці будзе паўтарацца такое? Магчыма. Тут, мне здаецца, праблема
Тут, мне здаецца, праблема ёсьць хутчэй у характары, праблема не палітычная і нават не эканамічная.
ёсьць хутчэй у характары, праблема не палітычная і нават не эканамічная».

Малады спадар: «Ня ведаю, усё пакрыта змрокам. Нібыта і расіяне маюць рацыю, а зь іншага гледзішча, калі доўг насамрэч ёсьць зь іхняга боку… Але я падтрымліваю пазыцыю расіянаў».

Спадар: «Расея сто працэнтаў перамагла. А таму, што Расея ёсьць Расея, мы шмат залежым ад яе, там усё ёсьць, яны жывуць: газ, нафта. А мы што, беларусы? Нічога ня маем, адзін Лукашэнка ўсё мае».

Спадарыня: «Ніхто там не перамог. Увогуле я ня ведаю, як адказаць на гэтае пытаньне. Але я лічу, што Расея нам падыме, па-першае, цану на газ з Новага году — гэта адназначна. І я лічу, што папросту Лукашэнку cсунуць зь ягонага прэзыдэнцтва. Усё, што я магу сказаць з гэтай нагоды».

Сталы спадар: «У мяне такое ўражаньне, што сытуацыя, канечне, можа і паўтарацца, але на цяперашні час усё нібыта наладзілася. Напэўна, будзе пакуль нармальна. Пераможцаў няма. Мы ўвогуле маглі гэтую сытуацыю выдатна выкарыстаць, каб перамагчы. Дзеля гэтага трэба было адразу ж заплаціць сваю частку і тут жа паслаць ультыматум — калі празь пяць дзён ня зробіце, закрываем транзыт — і тут жа прыцягнуць Эўракамісію і выставіць „Газпром“ сапраўды ў рэальным сьвятле».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG