Паводле ягоных словаў, у чацьвер позна ўвечары «Газпром» правёў тэлефонныя перамовы з кіраўніцтвам «Белтрансгазу» і з першым віцэ-прэм’ерам ураду Беларусі.
«Мы зафіксавалі, што ў нас ёсьць прагрэс, што няма прынцыповых рознагалосьсяў. Мы спадзяемся, што гэты дадатак будзе падпісаны ў самы бліжэйшы час »,— цытуе Мілера «Інтэрфакс».
Мілер нагадаў, што канкрэтная стаўка транзыту расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі вызначаецца ў штогадовым дадатку да кантракту ад 2006 года. У выпадку, калі дадатак не падпісаны, то стаўка транзыту па кантракце складае $1,45 за перапампоўваньне адной тысячы кубамэтраў газу на 100 кілямэтраў. Па аплаце з разьліку гэтай стаўкі «ніякай запазычанасьці у «Газпрома» за транзыт няма», запэўніў Мілер.
Дэталі дапаўненьні да кантракту датычна стаўкі транзыту на 2010 год зараз прапрацоўваюцца. «Мы цяпер у дыялёгу зь беларускімі калегамі. Усе прынцыповыя пытаньні вырашаныя», — сказаў ён.
Пры гэтым, як запэўніў Мілер, «Газпром» не чакае абвастрэньня стасункаў з Беларусьсю па газавым пытаньні ў бліжэйшы час.
Неабходныя даручэньні дадзеныя, прынцыповыя пытаньні зьнятыя.
Мілер падкрэсьліў, што ў адносінах Расеі і Беларусі «перамагла дружба».
Па словах Мілера, «Газпром» цалкам аднавіў пастаўкі газу ў Беларусь, стабілізаваўся і транзыт расейскага газу праз тэрыторыю Беларусі.
Днём у пятніцу Лукашэнка запатрабаваў ад урада прыпыніць транзыт расейскага газу і нафты ў выпадку няплаты «Газпромам» у бліжэйшыя 2 сутак ня будуць даплачаныя 32 мільёнаў даляраў за аказаныя паслугі па транзыце.