Бушлякоў: На ваш погляд, ці вычарпаны канфлікт пасьля таго, як “Газпром” аднавіў у чацьвер пастаўкі газу ў поўным аб’ёме і заплаціў завінавачанасьць за транзыт, праўда, ня ў тым аб’ёме, на якім настойвае афіцыйны Менск?
Мошас: Што да вострай фазы цяперашняга канфлікту, увогуле капеечнага па мерках расейскіх іншых энэргетычных, трубных праектаў, то так – напэўна, вострая фаза скончылася. Гэта наагул і прадказвалі. Але канфлікт сыстэмны расейска-беларускі, вядома ж, ня вычарпаны, таму я думаю, што калі ні па газе, так па нафце, не па нафце, так па мытным саюзе, не па гэтых пытаньнях, так па нейкіх палітычных праблемы нас яшчэ чакаюць.
Бушлякоў: На вашую думку, хто выйшаў пераможцам у гэтым канкрэтным канфлікце апошніх дзён?
Мошас: Я думаю, ніхто ня выйшаў пераможцам: прайгралі і першыя, і другія. Фінансавы бок пытаньня тут, напэўна, абмяркоўваць бессэнсоўна, таму што, яшчэ раз падкрэсьліваю, гаворка ідзе пра вельмі нязначныя сумы грошай, а вось рэпутацыйныя страты панесьлі абодва бакі.
У Эўропе вельмі выразна можна зафіксаваць незадаволенасьць тым, што на ўсходзе Эўропы ў стасунках Расеі – краіны-вытворцы – і яе транзытных партнэраў ніяк не ўдаецца стварыць такую сыстэму, якая працавала б стабільна. І я думаю, што гэта была адна з прычын, чаму канфлікт вычарпаў сябе так хутка, не дайшоўшы да крайнасьцяў з абодвух бакоў. Бо і Масква, і Менск разумеюць, што судзьдзя ў гэтым двубоі так ці іначай Эўропа, а яна не праяўляе ніякага жаданьня падтрымліваць у канфлікце ніводзін з бакоў і вінаваціць абодвух.
Бушлякоў: Вы працуеце ў Фінляндыі. Наколькі адчуваўся там гэты канфлікт, ці была якая занепакоенасьць?
Мошас: Не, у Фінляндыі ніякай заклапочанасьці з гэтай нагоды не ўзьнікала. Але прычына ў тым, што Фінляндыя – гэта ўсё ж не паказьнік. Таму што Фінляндыя, з аднаго боку, не залежыць ад транзыту расейскага газу празь іншыя краіны, а з другога, хоць вельмі часта гавораць, што Фінляндыя на 100 працэнтаў залежыць ад расейскага газу, і гэта праўда, у агульным энэргетычным балянсе ў Фінляндыі газ ад сілы займае 15 працэнтаў, а ў некаторыя гады нават 10. То бо нават паспачуваць краінам, што знаходзяцца ў крытычнай пятлі энэргетычнай залежнасьці, зь фінскага гледзішча вельмі складана. Краіна сапраўды парупілася пра сваю энэргетычную бясьпеку.
Трэба адзначыць, што ў Фінляндыі апошнія гады расьце цікавасьць да Беларусі, расьце жаданьне разабрацца ў будучыні гэтай краіны і ў будучыні яе дачыненьняў як з Эўрапейскім Зьвязам, так і з Расеяй, таму ўвага на гэты канфлікт, безумоўна, пэўная была зьвернутая. Але я ня стаў бы ўжываць слова ‘занепакоенасьць’.
Бушлякоў: Што зьменіцца ў беларуска-расейскіх дачыненьнях пасьля чарговага процістаяньня? Мы можам чакаць большага прагматызму ў адносінах або, наадварот, па меры набліжэньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі Крэмль будзе рабіцца больш згаворлівым, не ўскладняючы сытуацыі для беларускага рэжыму?
Мошас: Думаю, што нічога прынцыпова не памяняецца. Як я ўжо сказаў, канфлікт закончыўся ўнічыю. У ім ніхто ня выйграў, у ім абодва бакі нешта прайгралі.
Праблема зь сёньняшнімі расейска-беларускімі дачыненьнямі якраз палягае ў тым, што Расея не разумее, што яна хацела б зрабіць у Беларусі і зь Беларусьсю, у яе няма стратэгічнага погляду на будучыню расейска-беларускіх дачыненьняў.
З аднаго боку, цэлы шэраг сілаў на практыцы працягвае рухаць наперад інтэграцыйную сыстэму стасункаў, уцягвае Беларусь у новы мытны саюз, які няясна чым будзе адрозьнівацца ад старога мытнага саюзу, ня вельмі эфэктыўнага, паказвае, што вакол Расеі існуе ланцуг краін-кліентаў, і Беларусь сярод іх найважнейшая.
А з другога боку, існуюць сілы сапраўды прагматычныя, сілы, так ці іначай арыентаваныя выключна на грошы, арыентаваныя на фінансавыя вынікі ўнутры краіны і ў яе замежнай палітыцы. Унутры Расеі гэтыя сілы не заўжды могуць дамовіцца. І адпаведна гэта мае наўпроставае значэньне для замежнай палітыкі Расеі. Таму прадказваць, што Крэмль абавязкова стане больш згаворлівым бліжэй да прэзыдэнцкіх выбараў, я б ня стаў. Няможна выключаць, што Крэмль паспрабуе выкарыстаць выбары з тым, каб зрабіць ціск на Аляксандра Лукашэнку, у цэлым, напэўна, разумеючы, што выбары ён усё-такі выйграе, але, тым ня менш, прадэманстраваць яму, што яго пазыцыі не настолькі ўжо непахісныя. Я думаю, што нас чакае хвалепадобны рух: усё тое ж самае перацягваньне ліны працягнецца яшчэ колькі гадоў.

Ніхто ня выйшаў пераможцам: прайгралі і першыя, і другія...

Расея не разумее, што яна хацела б зрабіць у Беларусі і зь Беларусьсю...