Сярод іх — 497 кніг і часопісаў па біялёгіі і батаніцы, выдадзеных на лацінскай, нямецкай, францускай, расейскай, беларускай і ўкраінскай мовах у канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў.
Раней гэтыя выданьні знаходзіліся ў навуковых бібліятэках Беларусі, прычым бальшыня — у Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце ў Горках Магілёўскай вобласьці.
У 1943 годзе кнігі і часопісы трапілі ў Бэрлін, а пасьля вайны — у бібліятэку і архіў Батанічнага саду і музэя Свабоднага ўнівэрсытэта Бэрліна,перадае БелаПАН.
Падчас цырымоніі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі адзначыў, што бібліятэкі Беларусі ўпершыню атрымліваюць такі буйны дар дзякуючы нямецкай амбасадзе і Свабоднаму ўнівэрсытэту Бэрліна. Звычайна на ўсе запыты аб вывезеных кніжных фондах краіны прыходзяць стандартныя адказы: бібліятэка зьнішчана, вывезена або лёс яе невядомы.