Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Круглы стол: "Стоп-бэнзін" і "Белнафтахім"


У менскім гатэлі "Арбіта" арганізатары грамадзянскай кампаніі "Стоп-бэнзін" ладзяць круглы стол "Нафтанка, паліва і кошты". На сустрэчу запрасілі прадстаўнікоў дзяржаўнага канцэрну "Белнафтахім". Асноўная мэта — адкрыты дыялёг пра цэны на паліва.

Апрача дзяржаўнага канцэрну "Белнафтахім" на круглы стол запрошаныя прадстаўнікі Міністэрства прамысловасьці, Мытнага камітэту, грамадзкіх аб'яднаньняў аўтааматараў, кіраўнікі АЗС, прадпрымальнікі, незалежныя эканамісты.

Ніхто з чыноўнікаў удзел у круглым стале загадзя не пацьвердзіў.

На пачатку чэрвеня грамадзкія актывісты праводзілі акцыі пратэсту супраць шматразовага падаражэньня бэнзіну: гучаў заклік байкатаваць заправачныя станцыі канцэрну "Белнафтахім" альбо заліваць на іх ня больш за 2 літры бэнзіну, дэманструючы гэтым, што цэны на паліва растуць значна хутчэй, чым заробкі.

Самая буйная акцыя "Стоп-бэнзін" адбылася ў Менску 4 чэрвеня. У ёй узялі ўдзел каля сотні аўтааматараў на некалькіх дзясятках машынаў. Яны адначасова заехалі на адну зь менскіх заправак "Белнафтахіму" і цягам гадзіны запраўляліся, беручы па 2 літры паліва. Пасьля запраўкі ўдзельнікі акцыі бралі чэк, рабілі кола і зноў станавіліся ў чаргу.

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG