Адной з мэтаў імпрэзы — падрыхтаваць і рэкамэндаваць да ўдзелу ў ІІ Форуме грамадзянскай супольнасьці, які пройдзе ў Бэрліне 18—19 лістапада 2010 году, групу арганізацый грамадзянскай супольнасьці ад Беларусі з улікам наяўных рамачных умоў і крытэраў. Аргкамітэт канфэрэнцыі прапануе да абмеркаваньня наступныя пытаньні:
"Усходняе партнэрства" — шматбаковая структура супрацоўніцтва, якую Эўрапейскі зьвяз прапанаваў шасьці дзяржавам Усходняй Эўропы: Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдове і Ўкраіне. 16—17 лістапада 2009 году ў Брусэлі адбыўся І Форум грамадзянскай супольнасьці "Ўсходняга партнэрства", дзе беларускія арганізацыі выявілі высокую актыўнасьць, дамогшыся разам з замежнымі калегамі падвышэньня інстытуцыйнага статусу Форуму. Прадстаўнікі Беларусі абраныя ў склад Каардынацыйнага камітэту, а адзін зь лідэраў беларускага трэцяга сэктару, Сяргей Мацкевіч, стаў афіцыйным сьпікерам Форуму грамадзянскай супольнасьці.
На сустрэчы ўдзельнікаў І Форуму і зацікаўленых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці 29 студзеня 2010 году было прынятае рашэньне аб далейшым разьвіцьці Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці як прылады сталай публічнай камунікацыі і дыялёгу ў рамках "Усходняга партнэрства" ў Беларусі. Канфэрэнцыя "Дарожная карта "Ўсходняга партнэрства для Беларусі" — яшчэ адзін крок у абраным кірунку.
Уся інфармацыя пра Канфэрэнцыю — на сайце EUROBELARUS.INFO.
- Ацэнка першага году рэалізацыі праграмы "Ўсходняе партнэрства" з боку арганізацый грамадзянскай супольнасьці Беларусі;
- Роля Форуму грамадзянскай супольнасьці ў рэалізацыі стратэгічных і тэматычных аспэктаў праграмы;
- "Дарожныя карты" разьвіцьця дзейнасьці Форуму грамадзянскай супольнасьці на ўзроўні праграмы ў цэлым, а таксама па асобных тэматычных кірунках;
- Актуальныя задачы Беларусі і грамадзянскай супольнасьці краіны ў праграме "Ўсходняга партнэрства";
- Выклікі і магчымасьці беларускай дэлегацыі на Форуме грамадзянскай супольнасьці "Ўсходняга партнэрства" ў Бэрліне (лістапад 2010-га).