Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты "Стоп-бэнзін" не адказваюць за магчымыя заторы


Арганізатары акцыі "Стоп-бэнзін" здымаюць зь сябе адказнасьць за магчымае з'яўленьне затораў на тэрыторыі заправак "Белнафтахіму" і заклікаюць кіроўцаў строга выконваць правілы дарожнага руху.

Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізатараў акцыі.

Як паведамлялася раней, менскія аўтааматары зьбіраюцца а 18 гадзіне ля ўезду ў горад з боку Горадні, каб правесьці там сваю акцыю "Стоп-бэнзін". АЗС менавіта на ўездзе ў горад выбраная адмыслова, каб не перашкаджаць тым, хто сёньня выязджае зь Менску на выходныя.

Але ў выпадку, калі абраная заправачная станцыя будзе зачыненая, актывісты руху "Стоп-бэнзін" адмаўляюцца ад адказнасьці за магчымыя заторы і нязручнасьці.

Апытаньне ў Горадні:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG