Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзія Аўтуховіч: “Майго сына ўратаваў толькі Бог…”


Лідзія Аўтуховіч
Лідзія Аўтуховіч

Лідзія Аўтуховіч пра прысуд ейнаму сыну даведалася ад нашага карэспандэнта. Сама яна на суд паехаць не магла, паколькі, зь яе слоў, у залі суду ў яе папросту магло б ня вытрываць сэрца. Вось як яна адрэагавала на прысуд сыну.


— Я ведаю, што і такі прысуд для яго завялікі, паколькі ён ні ў чым не вінаваты. Я хацела б, каб яго наагул вызвалілі, ён і так нацярпеўся: колькі ён галадаў, колькі зь яго зьдзекаваліся, колькі ён мучыўся. Там яго ніхто не падтрымліваў, толькі чакалі ягонай сьмерці, але Бог уратаваў яго ад сьмерці, таму што ён ні ў чым не вінаваты. Ён нават нарадзіўся на Раство Хрыстова, яму ўсё было дадзена ад Бога. Ён ніколі не пакрыўдзіў чалавека, усім дапамагаў, хто толькі да яго не зьвяртаўся і нікому не адмаўляў, а яго за гэта так вымучылі… Столькі ён бедны выцерпеў, столькі здароўя аддаў. Але мы ўсе пад Богам. І слава Богу, што хоць ён жывы і здаровы.

— А як вы, як ваш стан зараз?

(Плача)

— А як я? Кожны дзень плачу, колькі я ўжо нацярпелася, колькі я ўжо вымучылася, колькі ночак не даспала, не было такой хвілінкі, каб я ня плакала. Я плачу, што яго мучаюць ні за што, ён церпіць ні за што, а ворагі ягоныя чакаюць толькі сьмерці. Толькі Бог дапамог яму прайсьці такое цяжкае выпрабаваньне".


Лідзіі Аўтуховіч сёлета спаўняецца 71 год, яна жыве зараз адна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG