Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Будаўніцтва “Самандаў” тармозіцца


6 траўня міністар прамысловасьці і шахт Ірану Алі Акбар Мэхраб’ян наведае Беларусь з афіцыйным візытам. Плянуецца абмеркаваньне інвэстыцыйнай праграмы па далейшым разьвіцьці вытворчасьці аўтамабіляў маркі «Саманд» пад Менскам.


Прадстаўнік Дома прэсы паведаміў «Інтэрфаксу», што адбудзецца цырымонія закладкі капсулы з нагоды пачатку будаўніцтва другой лініі па вытворчасьці «Самандаў».

Іранскі холдынг «Iran Khodro» і ЗАТ «Юнісан» 29 лістапада 2007 году падпісалі кантракт аб стварэньні зборачнай вытворчасьці аўтамабіляў на аснове іранскіх камплектуючых.

Сумеснае прадпрыемства знаходзіцца ў пасёлку Абчак. Доля беларускага боку складае 28% акцый, 42% належаць «Iran Khodro», 25% — ангельскай кампаніі «Фенакс» і 5% — беларускаму холдынгу.

У 2010 годзе беларуска-брытанскае ЗАТ «Юнісан» плянуе павялічыць аб’ём вытворчасьці ў 4,5 разу да 1.100 аўтамабіляў. Між тым беларускі ўрад разьлічваў, што вытворчасьць павялічыцца да 30 тысяч аўтамабіляў у год.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG