Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: выбралі Навумовіча, пра Карпуця ня ўспомнілі


Аркадзь Карпуць, былы старшыня Гарадзеснкага аблсавету
Аркадзь Карпуць, былы старшыня Гарадзеснкага аблсавету

Сёньня ў Горадні адбылася ўстаноўчая сэсія абласнога савету новага скліканьня, у якім шэсьцьдзесят дэпутатаў. Новым старшынёй савету стаў Андрэй Навумовіч, які да сёньняшняга дня ўзначальваў Карэліцкі райвыканкам. Ён нарадзіўся 7 ліпеня 1963 году.

Пра папярэдняга кіраўніка Гарадзенскага абласнога савету Аркадзя Карпуця, па словах аднаго з прысутных на сэсіі, “не ўзгадалі ані словам”.

Нагадаем, што спадар Карпуць узначальваў аблсавет з 1996 году. Ён зноў вылучыўся ў дэпутаты савету на апошніх мясцовых выбарах, але пазьней стала вядома, што ён арыштаваны. За што, зь якой нагоды — ніякіх зьвестак няма, афіцыйная прэса пра чыноўніка нічога ня піша. Новых дэпутатаў лёс Карпуця таксама не зацікавіў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG