Фіналістаў абіралі па трох намінацыях: 1) “Проза”; 2) “Паэзія”; і 3) “Публікацыі ў часопісе “ПрайдзіСвет”. Да разгляду прымаліся творы, якія зьяўляліся ў друку цягам 2009 году.
Проза
Альгерд Бахарэвіч. Гаўф Вільгельм. Халоднае сэрца. Казка. Пераклад зь нямецкай і пасьлямова Альгерда Бахарэвіча.
Вера Бурлак. Льюіс Кэрал. Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса.
Павал Касьцюкевіч. Чалавек, які скраў сьцяну плачу. 15 ізраільскіх апавяданьняў (пераклад Паўла Касьцюкевіча).
Алена Пятровіч. Ян Бжэхва. Акадэмія доктара Клякса.
Васіль Сёмуха. Вітальд Гамбровіч. Ferdydurke.
Паэзія
Лявон Баршчэўскі. Сафокл. Эдып-цар.
Антон Францішак Брыль. Бэўвульф. Першыя разьдзелы паэмы.
Марына Казлоўская. Зьбігнеў Гэрберт. Вершы.
Якуб Лапатка. Калевала (выбраныя руны).
Макс Шчур. Эдвард Лір. Лімэрыкі (niamiesta.se), Алеш М. Шванца. Менскія аркушы.
Публікацыі ў часопісе “ПрайдзіСвет”
Паліна Масьлянкова. Мікола Куліш. Народны Малахій (п’еса).
Кацярына Маціеўская. Паэзія: Ф. Пэсоа, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.
Васіль Сёмуха. Густаў Майрынк. Чалавек на бутлі; Георг Гайм. Злодзей.
Юля Цімафеева. Макс Бірбам. Энох Сомс; Мэт'ю Дыкман. Непрыемнасьці. Вершы.
Ганна Янкута. Чарлз Дыкенс. Калядны харал. Ч.1.; Паэзія: Ф. Пэсоа, Ян Якаб Слаўэргоф, Алфрэд Эдвард Хаўсмэн.
Абвяшчэньне і ўганараваньне пераможцаў пройдзе ў канцы траўня і будзе прымеркаванае да гадавіны часопісу перакладной літаратуры “ПрайдзіСвет”.