Эфір 26 красавіка
Госьць “Начной свабоды” -- адзін з заяўнікаў сёлетняга "Чарнобыльскага шляху", сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
Знаткевіч: Спадар Рымашэўскі, я б адразу хацеў спытацца пра вашыя агульныя ўражаньні ад сёньняшняга "Чарнобыльскага шляху" – наколькі ён па-вашаму быў удалы, як палітычная акцыя?
Хай кожны выбірае той фармат, які лічыць патрэбным. Каб зьезьдзіць у Хойнікі, Брагін ці іншыя гарады Беларусі, ёсьць больш за 360 дзён на год. Правесьці акцыю і жалобнае шэсьце ў Менску, якое стала традыцыйным – мы маем толькі адзін дзень на гэтую дату 26 красавіка
І тыя людзі, якія прыйшлі, а там былі прадстаўнікі розных партый... сапраўдныя лідэры тых партый насамрэч прагаласавалі за гэтую акцыю. Прагаласавалі тыя актывісты, якія заўжды ходзяць, і новыя людзі, якія сёньня далучыліся.
Знаткевіч: Кіраўнікі АГП і партыі левых "Справядлівы Сьвет" Анатоль Лябедзька і Сяргей Калякін наведалі чарнобыльскія раёны Гомельшчыны. Яны сустракаліся з самасёламі вёскі Сабалі Брагінскага раёну, ускладвалі вянкі й кветкі да чарнобыльскіх мэмарыялаў у Брагіне й Хойніках. На вашую думку, можа такі фармат дзеяньняў ў гадавіну Чарнобылю цяпер больш прыдатны для апазыцыі?
Рымашэўскі: Хай кожны выбірае той фармат, які лічыць патрэбным. Каб зьезьдзіць у Хойнікі, Брагін ці іншыя гарады Беларусі, ёсьць больш за 360 дзён на год. Правесьці акцыю і жалобнае шэсьце ў Менску, якое стала традыцыйным – мы маем толькі адзін дзень на гэтую дату 26 красавіка. І ў прынцыпе, гэта не апраўданьне, гэта, скажам, нагода проста для апраўданьня тых, каго не было. Я прычыну назваў, насамрэч гэта страх, што прыйдзе мала людзей, страх зганьбіцца, страх лішняй рызыкі. Мы прынцыпова не прымаем такую пазыцыю.
Знаткевіч: Каб патрапіць на месца збору удзельнікаў акцыі, трэба было прайсьці праз мэталашукальнікі. Усё падыходы да Акадэміі навук былі абгароджаныя турнікетамі, у трох месцах усталяваныя па 3 рамкі мэталашукальнікаў. Каля кожнай рамкі — па 3-4 міліцыянты. Даглядалі кожнага, хто праходзіць, — асабістыя рэчы, кішэні. Міліцыя заявіла, што пасьля шляху праз такую ахову будуць праходзіць на ўсе наступныя акцыі апазыцыі. Як бы вы пракамэнтавалі гэтыя новыя патрабаваньні міліцыі.
Гэтая акцыя для нас – пачатак вялікай кампаніі, як мы сёньня казалі на плошчы, я яшчэ раз заклікаю і слухачоў Радыё Свабода далучыцца да гэтай кампаніі
Знаткевіч: Вы не маглі сказаць больш канкрэтна, чым зьбіраецца займацца камітэт у абарону жыцьця, што ён плянуе рабіць?
Нават тыя мінімальныя рэчы, якія мы можам зрабіць практычна, а гэта распавесьці грамадзянам Беларусі, жыхарам Менску пра тое, якую небясьпеку нясе радыяцыя, пра тое, якімі прадуктамі нас харчуе наша ўлада, што можна зрабіць, каб абараніць сваю сям'ю, гэта ўжо нямала
Знаткевіч: Да тэмы мясцовых выбараў. Па выніках выбараў у нядзелю ва ўсёй краіне было абрана толькі некалькі апазыцыйных кандыдатаў, адзінкі, на больш чым 20 тысяч дэпутацкіх месцаў. Паводле папярэдняй інфармацыі нібыта былі абраныя тры кандыдаты БХД. Гэтая інфармацыя пацьвердзілася?
Рымашэўскі: Гэтая інфармацыя цалкам пацьвярджаецца, тры кандыдаты здолелі стаць дэпутатамі. Мы ня лічым, што гэта ёсьць доказам таго, што выбары былі легітымнымі. Безумоўна, выбараў у Беларусі не было. У тым, што гэтым кандыдатам давалі магчымасьць прайсьці, ёсьць два фактары. Першае, была 100-адсоткавая падтрымка грамадзянаў, тых, хто галасаваў за іх на гэтых участках. А другое, не даглядзелі мясцовыя спэцслужбы і мясцовыя камісіі, таму што выкідалі людзей з участкаў па іншых акругах, і мы ведаем, што мы мелі б на сёньняшні дзень больш за сотню кандыдатаў, калі б улады не дзейнічалі так цынічна, так беспардонна, калі у нас у Беларусі былі выбары.
Знаткевіч: На вашую думку, гэта недагляд уладаў, ці яны проста вырашылі паказаць міжнароднай супольнасьці, што жменька нейкая апазыцыйных дэпутатаў ёсьць?
Рымашэўскі: У выпадку нашых трох кандыдатаў, гэта недагляд мясцовых уладаў, безумоўна. Напрыклад, Аляксей Цюлькоў з Асіповічаў... Тыя людзі, якія за яго галасавалі, ведаюць гэтага чалавека на працягу некалькі гадоў. Ён шмат зрабіў для іх яшчэ не быўшы дэпутатам. Усе яны за яго прагаласавалі. Каб там прайшоў іншы чалавек, то для ўсіх выбарнікаў відавочна было б, што выбары фальсыфікуюцца на 100 працэнтаў. Я думаю, што беларускія ўлады, магчыма, палічылі за лепшае гэтых кандыдатаў прапусьціць.
Каб там прайшоў іншы чалавек, то для ўсіх выбарнікаў відавочна было б, што выбары фальсыфікуюцца на 100 працэнтаў. Я думаю, што беларускія ўлады, магчыма, палічылі за лепшае гэтых кандыдатаў прапусьціць
Рымашэўскі: Для таго, каб перамагчы на прэзыдэнцкіх выбарах, нам патрэбны адзіны кандыдат ад правацэнтрыскіх, праэўрапейскіх сілаў. БХД пра гэта адназначна заяўляе. І калі такі кандыдат будзе, калі вакол яго аб'яднаюцца ўсе найбольш буйныя апазыцыйныя сілы, калі ён знойдзе падтрымку ў грамадзтве больш за 50 працэнтаў, тады ўладам будзе складана даказаць, што выбары былі не сфальсыфікаваныя. Але зрэшты, фальсыфікаваць выбары ўсё роўна будуць. Адзін шанец зьмяніць нешта ў гэтай краіне – адстойваць сваю перамогу. І мы будзем на гэта працаваць на прэзыдэнцкіх выбарах. Моцная кампанія, магчымасьць мабілізаваць людзей, простых людзей, магчымасьць заклікаць людзей прыйсьці падтрымаць перамогу, гэта адзінае, што можа зьмяніць сытуацыю на бліжэйшых прэзыдэнцкіх выбарах. Мы не чакаем таго, што ўлада пойдзе на нейкія саступкі пры падліку галасоў.
Знаткевіч: Вы гаворыце пра адзінага кандыдата ад незалежніцкіх правацэнтрыскіх слаў, а калі павінен быць гэты кандыдат, бо выбары могуць адбыцца пры канцы гэтага году. Застаюцца месяцы...
Я ўсё ж спадзяюся. што дамоўленасьць дасягнута будзе, і ня толькі арганізацыі, якія ўваходзяць у Беларусі незалежніцкі блёк, але і іншыя арганізацыі, блізкія нам па палітычным перакананьням, далучацца да вылучэньня адзінага кандыдата. У самым горшым выпадку, калі гэтага не здарыцца, то мы будзем ісьці далей самастойна, як Беларуская хрысьціянская дэмакратыя
Знаткевіч: Вы, як я разумею, і ёсьць той самы кандыдат ад БХД, адзін з магчымых...
Рымашэўскі: Ад БХД я адзіны кандыдат.
Знаткевіч: Той магчымы адзіны кандыдат, фактычна ад БНБ, вы гатовыя ісьці на выбары, гатовыя змагацца да перамогі, калі так атрымацца, што не ўдасца дамовіцца з астатнімі палітычнымі сіламі?
Рымашэўскі: Калі б я не быў гатовы, я б не даваў сваю згоду на вылучэньне ад БХД. Так, я гатовы ісьці на выбары, гатовы ісьці да канца, гатовы рызыкаваць . Зрэшты, мы гэта ўжо і робім. Я ўсё ж спадзяюся. што дамоўленасьць дасягнута будзе, і ня толькі арганізацыі, якія ўваходзяць у Беларусі незалежніцкі блёк, але і іншыя арганізацыі, блізкія нам па палітычным перакананьням, далучацца да вылучэньня адзінага кандыдата. У самым горшым выпадку, калі гэтага не здарыцца, то мы будзем ісьці далей самастойна, як Беларуская хрысьціянская дэмакратыя.
І, безумоўна, я прыкладу ўсе намаганьні, каб перамагчы, хаця я разумею, што іншыя прэтэндэнты таксама маюць шанцы, каб стаць адзіным кандыдатам.