Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлетні "Чарнобыльскі шлях" правядуць па-новаму


Аргкамітэт "Чарнобыльскага шляху -2010" заклікае ўсіх удзельнікаў акцыі, адмовіцца ад самапіяру, ад партыйных і арганізацыйных сьцягоў, а правесьці шэсьце выключна ў жалобным фармаце з выкарыстаньнем выключна бел-чырвона-белых сьцягоў з чорнай стужкай.


"Мы заклікаем, каб усе выступы, усе матэрыялы, усю сымболіку, што будуць прамаўляцца, раздавацца і выкарыстоўвацца падчас акцыі, былі прысьвечаныя менавіта атамнай праблематыцы і пытаньням абароны грамадзянаў Беларусі ад наступстваў Чарнобылю",- гаворыцца ў заяве аргкамітэту па правядзеньні "Чарнобыльскага шляху - 2010".

Як падкрэсьліваюць арганізатары, "паколькі ўсе незалежныя дэмакратычныя арганізацыі, якія заявілі аб сваім намеры ўдзельнічаць у шэсьці, падтрымалі жалобны фармат правядзеньня акцыі, за ўсе магчымыя правакацыі падчас Чарнобыльскага шляху будуць адказныя прадстаўнікі спэцслужбаў.

Паводле аднаго зь ініцыятараў сёлетняга шэсьця, сустаршыні Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, "меркаваць аб правакацыйнасьці той ці іншай палітычнай ці грамадзкай арганізацыі можна будзе па выніках паводзінаў яе сяброў падчас правядзеньня акцыі".

Віталь Рымашэўскі
"Мы маем усе шансы сапраўды пачаць новы фармат правядзеньня такіх мерапрыемстваў, калі лідэры будуць не піярыць свае арганізацыі, а ўсю сваю энэргію, усе свае сілы прыкладаць для вырашэньня праблем, якія датычныя кожнага беларуса, а менавіта: забруджваньне тэрыторыі нашай краіны радыёнуклідамі, спажываньне забруджаных прадуктаў, пагаршэньне здароўя нацыі”,- заявіў Рымашэўскі.

Паводле аргкамітэту, збор удзельнікаў жалобнага шэсьця адбудзецца 26 красавіка а 18-й гадзіне ля Акадэміі навук.Каля кожнай прапускной рамкі мэталяшукальніка, якія будуць устаноўленыя на падыходзе да месца збору, будзе стаяць прадстаўнік аргкамітэту, і ўсе змогуць бесперашкодна пранесьці сымболіку, датычную тэмы мерапрыемства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG