Замест гэтага яны прапанавалі прайсьці вуліцай Сурганава да плошчы Бангалор і завяршыць акцыю ў парку Дружбы народаў.
Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» адмовіліся пайсьці на плошчу Бангалор. Яны заявілі, што жалобнае шэсьце пачнецца ад Акадэміі Навук спачатку па праспэкце Незалежнасьці, а потым па вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы. Там людзі запаляць сьвечкі і ўскладуць кветкі. Пасьля гэтага адбудзецца супольная малітва і на гэтым акцыя завершыцца.