Лінкі ўнівэрсальнага доступу

7 сутак арышту за бел-чырвона-белы сцяг

абноўлена

Сёньня ў Віцебску адбыўся суд над сябрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Сяргем Каваленкам. За ўчорашнюю акцыю з бел-чырвона-белым сьцягам каля Кастрычніцкага райсуду судзьдзя Іна Грабоўская прысудзіла яму сем сутак арышту.


Каваленку абвінавацілі ў правядзеньні несанкцыянаванай акцыі паводле артыкулу адміністрацыйнага за арганізацыю і паўторны ўдзел ў несанкцыянаваных акцыях.

Цяпер распачаўся судовы працэс на ягоным братам Віталем Каваленкам, якога таксама ўчора затрымалі і вінавацяць у тым, што ён спраўляў патрэбу ў неналежным месцы.

Сяргея Каваленку ўчора мусілі судзіць па крымінальнай справе за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой навагодняй ёлцы ў Віцебску. Суд па гэтай справе адклалі на 12-га траўня, пасьля таго, як Сяргей Каваленка разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг на ганку судовага будынку, за што і быў затрыманы.

Брат Сяргея Каваленкі Віталь арыштаваны судом на 6 сутак. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG