Аляксандар Кузьняцоў балятуецца ў Віцебскі абласны савет па Чарняхоўскай выбарчай акрузе № 55. Ён сябар Партыі БНФ і кажа, што бел-чырвона белы сьцяг на плякаце заўжды прыцягвае ўвагу людзей. Асабліва калі гэта не абстрактная выява, а фотаздымак, сюжэт якога знаёмы ці ня кожнаму гараджаніну — выява гарадзкой ёлкі, на якой 7-га студзеня вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг віцебскі сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка.
Супраць Сяргея Каваленкі распачатыя крымінальная і адміністрацыйная справа за выкарыстаньне нацыянальнага сымбалю падчас несанкцыянаваных акцый. За выхады зь бел-чырвона-белым сьцягам у цэнтар Віцебску быў неаднаразова асуджаны і Аляксандар Кузьняцоў.
Незалежны кандыдат у дэпутаты распавёў, што плякаты з выявай сьцяга на ёлцы без праблемаў вывесілі ў шэрагу віцебскіх крамаў і нават у Першамайскім райаддзеле міліцыі.