Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 20 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




І СОНЦА...


...і дождж. Тэмпэратура: +7 — +14 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Пасланьне прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Пачатак а 12.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэм’ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін выступае з дакладам аб працы ўраду ў Дзяржаўнай Думе.

Прэзідэнт Армэніі Сэрж Саркісян зь візытам у Маскве.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1889 нарадзіўся Адольф Гітлер, адна з найбольш адыёзных постацяў сусьветнай гісторыі (пам. 1945). Аднак ня ўсе ў сучасным сьвеце ставяцца да асобы Гітлера аднолькава асуджальна. Варта прыгадаць словы, сказаныя пра нямецкага тырана цяперашнім кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у 1995 годзе, на самым пачатку ягонага прэзыдэнцтва: "Ня ўсё толькі дрэннае зьвязана ў Нямеччыне зь вядомым Адольфам Гітлерам... Гітлер сфармаваў магутную Нямеччыну, дзякуючы моцнай прэзыдэнцкай уладзе. Нямецкі парадак фармаваўся вякамі, і пры Гітлеры гэтае фармаваньне дасягнула найвышэйшага пункту. Гэта тое, што адпавядае нашаму разуменьню прэзыдэнцкай рэспублікі і ролі ў ёй прэзыдэнта".

У 1910 добраахвотна пайшоў з жыцьця беларускі літаратар, супрацоўнік газэты "Наша Ніва" Сяргей Палуян. Ён памёр у Кіеве – прычынай ягонае сьмерці называюць галечу і голад. Сьмерць 19-гадовага Палуяна, якога вельмі любілі ў Беларусі, стала сапраўдным шокам для тагачасных пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня. Многія паэты прысьвяцілі яму свае вершы, а Максім Багдановіч свой адзіны прыжыцьцёвы зборнік паэзіі "Вянок" выпусьціў з падзагалоўкам: "Вянок на магілу Сяргея Палуяна".

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень незалежнасьці Ізраілю.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Уладзімер Бібік: Людзі ў зоне — ні рыба, ні мяса".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"...Хрыстос уваскрос! Зь вялікім сьвятам адвечнага аджыўленьня віншую цябе, Вялікі Беларускі Народ! Гэтай вялікай ночы страсі зь сябе ўсю пагарду, увесь бруд, каторым аблепліваюць цябе ад вякоў. Чыста вымыйся, прыбярыся ў найлепшую апратку, каб хоць на адзін дзень стаў ты роўным з усімі. Ідзі туды, дзе пачуеш гэтыя вялікія словы: – Хрыстос уваскрос!... Радуйся, мой родны край. Надзея, як жывучая вада, ліецца ў тваю душу. Скора і ты ўваскрэсьнеш ад доўгага мёртвага сну. Вясна прыйшла і да цябе. – Хрыстос уваскрос!... Што гавораць табе званы, Беларускі Народ? Ці не віншуюць яны цябе і з тваім уласным вялікім сьвятам? ...Ад вякоў пагарджалі табой, тваёй мовай,... воцатам чужой культуры зьвільжалі твае сьпячоныя смагай вусны. Лепшых тваіх сыноў адрывалі ад цябе, прымушалі іх зрабіцца здраднікамі... Цябе катавалі. Ты цярпеў мукі, але ня ўмёр. Глыбока, глыбока ты захаваў сваю душу. Хрыстос быў з табой у тваіх муках; і Ён разам з табой цярпеў іх. Колькі разоў расьпіналі Яго разам з табой! Больш разоў, чым ёсьць пясчынак на дне мора! Але кожнага году па ўсёй Беларускай зямлі разносіцца кліч: – Хрыстос уваскрос!"

Сяргей Палуян
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG