“Залі ў доме культуры “40 гадоў Кастрычніка” нам не далі, – паведаміў спадар Вячорка. – Мы ўстанавілі гукавыя калёнкі на вуліцы й правялі сустрэчу на пляцоўцы перад ДК. Непасрэдна на пляцоўцы выбарцаў было няшмат, але многія бачылі й слухалі нас прама з бальконаў сваіх дамоў”.
У сустрэчы ўзялі ўдзел кандыдат ў дэпутаты абласнога савету, сябра БНФ Уладзімер Целяпун і давераная асоба Вячоркі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка. Апошні распавёў пра радыяцыйную сытуацыю ў рэгіёне, мерах засьцярогі людзей ад унутранага апраменьваньня.
З групай падтрымкі Франак Вячорка застаўся ў Мазыры надалей праводзіць перадвыбарчую агітацыйную кампанію.