Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбары ў Мазыры: кіно дый годзе


Франак Вячорка
Франак Вячорка

У Мазыры адменена сустрэча з выбарцамі кандыдата ў дэпутаты райсавету, палітпрызыўніка Франака Вячоркі.

Яна была прызначана на 15 красавіка ў доме культуры «40 гадоў Кастрычніка». На сустрэчы мусіла быць і давераная асоба Вячоркі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Нікітчанка. Гэта сталася пасьля таго, як пра сустрэчу паведамілі незалежныя мэдыі, у прыватнасьці, газэта «Народная воля».

Франак Вячорка: «Адмяніла сустрэчу 15-га дырэктарка дому культуры Алена Кох — з тае прычыны, што яна не разабралася, што мы павінны былі ўзгадніць сустрэчу ў выканкаме, але не ўзгаднілі. Пры гэтым я ведаю, што ў кіно ходзіць 5-7 чалавек. І вельмі дзіўна гучыць, што яна цяпер ужо ня можа кіно адмяніць на карысьць сустрэчы».

Адмова выглядае як самаўпраўства. Таму салдат-кандыдат зьвярнуўся ў Цэнтрвыбаркам, бо іншага афіцыйнага месца сустрэчы з выбарцамі, акрамя ДК «40 гадоў Кастрычніка», у акрузе няма.

Невядомыя асобы сталі таксама зьнішчаць наглядную агітацыю Франака Вячоркі:

«Мае плякаты цэнтралізавана пачалі зрываць На шчыце ля дома культуры іх заклеілі афішамі кіно. У іншых месцах — ходзіць нейкая група людзей і цэнтралізавана іх зрывае. А калі не зрывае, калі ня можа сарваць, то падпісвае тлумачэньне: «Против Лукашенко — БНФ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG