Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перадвыбарчы штаб Вячоркі – у вайсковай частцы


Франак Вячорка
Франак Вячорка

Кандыдат на дэпутата Мазырскага райсавету, палітпрызыўнік Франак Вячорка атрымаў у друкарні “Калёр” замоўленыя улёткі. Нейкіх прэтэнзіяў да зьместу праграмы ў друкарні не было. Гэтаксама, як на радыё.


“Усе улёткі мне зрабілі. Я вельмі і вельмі задаволены. Былі са мною вельмі лагодныя, асьцярожныя. Улёткі мне аддалі, усе мае просьбы выканалі. Я наведаў таксама рэдакцыю мясцовага радыё – 20 красавіка ў 11.40 прагучыць мой зварот да выбарцаў па мазырскім радыё. Я пытаўся ў іх, ці ёсьць нейкія праблемы? Мне сказалі, што ўсё ўжо адрэдагавалі, адмантажавалі й гатовыя пусьціць у этэр. Фактычна прэтэнзіі да майго тэксту былі толькі ў рэдакцыі газэты “Жыцьцё Палесься”, - заявіў Вячорка.

Друкаваную прадукцыю зампаліт Уладзімер Ігнацік дапамог Франаку адвезьці ў вайсковую частку. У мэдычнай службе, дзе зараз знаходзіцца хлопец, яму адвялі асобны пакой. Па сутнасьці, тут і разьмясьціўся перадвыбарчы штаб салдата-кандыдата:

“Я расклаў тут усе перадвыбарчыя матэрыялы – улёткі, плякаты. Некаторыя салдаты дапамагаюць мне. Рыхтуюся тут да сустрэчаў з выбаршчыкамі, пішу нейкія тэксты, артыкулы. Адчуваю сябе паўнавартасным кандыдатам у дэпутаты. Хто б мог паверыць, што гэта – на тэрыторыі вайсковай часткі”, - дзеліцца ўражаньнямі Франак Вячорка.

Камандаваньне пагадзілася нават адпусьціць кандыдата Вячорку на сустрэчу з выбарцамі:

“Мяне пусьцілі “ў народ”. Пасьля вячэры я пайшоў па сваёй акрузе разам са сваім начальнікам-лейтэнантам. Мы зь ім разносілі улёткі, я размаўляў з выбарцамі. Разьвешваў плякаты. Разьмясьціў нават у выгадных месцах – пры уваходзе ў краму, на пошту. Людзі падыходзілі, пыталіся што да чаго, задавалі пытаньні. Усе гэтыя сустрэчы мяне вельмі натхняюць. Выбарцы успрымаюць мяне як новую фігуру, ускладваюць на мяне надзеі. А гэта надае сілы змагацца за іхнія правы”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG