Апоўдні зьявілася інфармацыя аб тым, што Аркадзь Карпуць — старшыня Гарадзенскага абласнога Савету ўчора быў арыштаваны.
Вячаслаў Ігнацік з Гарадзенскай абласной пракуратуры на пытаньне аб арышце А.Карпуця адказаў:
“Я таксама такую інфармацыю атрымаў, што гэта праўда”.
"Вы атрымалі з афіцыйных крыніц?"
"Так",-- адказаў ён, але ўдакладніў:
“Дадаць нічога не магу, я чуў, але ня ведаю, гэта чуткі, я чуў ад нашых супрацоўнікаў, але пацьвердзіць і абвергнуць я не магу, на мяне спасылка не зусім правільнай будзе. Ну, скажам так, ходзяць у нас такія размовы ў абласной пракуратуры. Але я думаю, што гэтую інфармацыю трэба спраўдзіць у Генэральнай пракуратуры, бо толькі Генэральная пракуратура гэтым займаецца і толькі яна можа даць санкцыю на арышт такога чалавека”.
У прэсавай службе Генэральнай пракуратуры наконт інфармацыі аб арышце Аркадзя Карпуця быў такі адказ:
“Інфармацыі па гэтым пытаньні ў нас таксама няма. Не магу ні пацьвердзіць, ні абвергнуць”.