Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Р.Атунбаева: Выканкам бярэ на сябе функцыі прэзыдэнта і парлямэнту


Роза Атунбаева
Роза Атунбаева

Дэ-факта ў Кіргізстане ўлада ў цэнтры і на месцах перайшла ў рукі апазыцыі. Роза Атунбаева аднагалосна абраная кіраўніком Выканкаму - органу Народнага курултаю, закліканага на бліжэйшы час замяніць сабой уладу ў дзяржаве, паглынуўшы функцыі і прэзыдэнта, і ўраду, і нават парлямэнту. Сваё першае інтэрвію Атунбаева дала кіргіскай службе нашага радыё.

- Якія задачы мае вырашаць Выканкам, што гэта такое, чым ён будзе займацца?

- Выкананьне функцыяў ураду на дадзеным этапе ўскладзенае на Выканкам Народнага курултаю, ён складаецца толькі з самай неабходнай колькасьці людзей. Выканкам часова бярэ на сябе функцыі і прэзыдэнта, і парлямэнту таксама. Гэта зроблена для захаваньня кіравальнасьці ў краіне, кантролю работы органаў дзяржаўнай улады, каб не дапусьціць вакуўму ўлады.

Праца будзе весьціся па чатырох напрамках.

У мяне як у кіраўніка Выканкаму будуць чатыры намесьнікі. У іх падначаленьні будуць працаваць міністры і кіраўнікі ведамстваў. Карацей, урад будзе адноўлены ў клясычным выглядзе і гэтак мае адпрацаваць на працягу года. Яго задача - стварыць прававую базу для працы будучага ўраду.

Але ў першую чаргу мы павінны прыняць Канстытуцыю, правесьці новыя выбары ў парлямэнт.

- Учора ад куляў снайпэраў загінула 68 чалавек, многія пакалечаныя. Хто за ўсё гэта адкажа?

- Я ўдакладняю гэтыя дадзеныя. З гэтай нагоды будзе створаная спэцыяльная камісія. Мы па кожным канкрэтным выпадку правядзем расьсьледаваньне, і на гэта часовы ўрад зьверне самую пільную ўвагу. Загіблых нашых суайчыньнікаў пахаваем з усёй пашанай, вінаватых у трагедыі абавязкова прыцягнем да суровай адказнасьці.

Учора цэлы дзень з даху Дома ўрада працавалі снайпэры, яны ўсе будуць прыцягнутыя да адказнасьці. Мы іх нікуды ня выпусьцім, яны ў нашых руках.

- На які месяц вы плянуеце правядзеньне прэзыдэнцкіх і парлямэнцкіх выбараў?

- Гэта - адзін з самых важных пытаньняў часовага ўраду. За гэтае паўгодзьдзе мы павінны прыйсьці да кансэнсусу па адным з варыянтаў Канстытуцыі. Таксама мы павінны пасьпець за гэты час стварыць умовы для правядзеньня сумленных выбараў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG