Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У шэрагах кандыдатаў у Віцебскі гарсавет зьявілася “вакантнае месца”


На афіцыйным сайце Віцебскага гарвыканкаму зьявілася паведамленьне, што палітычныя партыі ды працоўныя калектывы могуць вылучыць аднаго новага кандыдата ў дэпутаты, бо ўжо зарэгістраваны безальтэрнатыўны кандыдат Андрэй Голуб “выбыў пасьля рэгістрацыі”.


Што значыць “выбыў”, у гарадзкой выбарчай камісіі тлумачыць адмаўляюцца. Паводле зьвестак аднаго з калег-кандыдатаў, спадар Голуб трапіў у шпіталь з сардэчным прыступам і адмовіўся ад удзелу ў выбарах па Фрунзенскай выбарчай акрузе № 13.

Апазыцыйныя партыі вылучаць яшчэ аднаго кандыдата са сваіх шэрагаў не зьбіраюцца. Не таму, што прымхліва пабойваюцца “нешчасьлівага” нумару, а таму, што ня маюць надзеі на рэгістрацыю свайго прадстаўніка на безальтэрнатыўнае месца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG