Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пінскае мора


Такая, як сёлета, паводка на Палесьсі здараецца раз на дзесяць гадоў. Апошняя была ў 1999 годзе. Палешукі прывыклі да разводзьдзя. Кажуць: калі ня будзе вялікіх дажджоў, то і нейкага надзвычайнага становішча ня здарыцца.


Ля Пінску паводка на рэках Прыпяці, Піне і іх прытоках утварыла сёлета «мора Герадота» — так у старажытнасьці называлі агромістую водную прастору, якая прасьціралася паблізу ад «сталіцы Палесься». Зараз ва ўладзе стыхіі апынуліся лугі і палі, якія знаходзяцца між ахоўнымі мэліярацыйнымі дамбамі.

Цяперашняе «мора» неглыбокае, але пераадолець яго можна выключна на чоўне.

У пойме Прыпяці ў натуральным выглядзе захаваліся толькі 4 вёскі на ўсё Палесьсе. Усе астатнія адгароджаныя дамбамі.

І для прыроды, і для людзей вялікая вада прыносіць ня толькі клопаты. Пасьля паводкі густа і добра адрастае трава. Ёсьць дзе аднераставаць рыбе. Добрую вільгаць атрымліваюць узвышшы, якія занятыя пад гароды. Ну, а для лебедзяў, буслоў, кулікоў, качак, чапляў — і ўвогуле рай.

Падтоплена аддаленая вёска Кудрычы — усе вуліцы пад вадой, але да хатаў яна не дайшла. Але ж і людзям, якія вырасьлі на вадзе, няма праблемы праплыць некалькі соцень мэтраў. І толькі тут можна убачыць бабульку, якая плыве ў лодцы на суседнюю выспу адведаць сваю сяброўку.


Ваколіцы Пінску.

Від з Замкавай гары ў Тураве на пойму Прыпяці.

Лебедзі ля вёскі Пінкавічы.

Веснавы луг у Тураўску.

Ландыш у пойменнай дубраве.

Мурашы ратуюцца ад вады.

Кудрычы

Даслаў Аляксей Дуброўскі
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG