Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вада акружае вёскі


Невялічкая вёска Блізьняцы, што месьціцца за пяць кілямэтраў на поўнач ад Рагачова, апынулася на высьпе. Пасьля разьліву ракі Друць вада перарэзала шлях да райцэнтру.

Паводле зьвестак Гомельскай ўправы МНС, 100-мэтровы ўчастак дарогі размыты так, што транспарт ня можа прабрацца ў вёску.

У Блізьняцах цяпер жыве 10 старых вяскоўцаў. У зьвязку з паводкай раённае таварыства выратаваньня на вадзе заявіла пра рэгулярнае дзяжурства лодак у вёсцы й дастаўку жыхароў, калі спатрэбіцца, на «вялікую зямлю» .

У падобнай сытуацыі апынуліся й вёскі Сьнядзін, Мардзьвін, Таргашын, Белін, якія знаходзяцца ў Петрыкаўскім раёне. Уздым вады ў Прыпяці вышэй за небясьпечны ўзровень пазбавіў 300 мясцовых жыхароў сухаземных шляхоў. Выратавальнікі з дапамогай катэраў на паветраных падушках падтрымліваюць жыцьцё вёсак, якія акружыла вялікая вада.

Усяго ўздоўж ракі Прыпяць у Жыткавіцкім, Петрыкаўскім і Калінкавіцкім раёнах падтоплена звыш 120 падворкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG