Тыдзень таму акруговая камісія адмовілася зарэгістраваць вылучэнца БНФ кандыдатам на падставе нібыта не адпаведных рэчаіснасьці зьвестак у дэклярацыі пра маёмасьць:
«Мне прыпісалі дачны ўчастак, які я прадаў у 2004 годзе. У мяне ёсьць даведка прадпрыемства дзяржаўнай рэгістрацыі й зямельнага кадастру, што інфармацыю пра наяўнасьць у мяне зямлі яны далі памылкова. Гэты дакумэнт разам са скаргай я й падаў у абласную выбарчую камісію, і яна скасавала рашэньне акруговай камісіі. Так я й стаў кандыдатам у дэпутаты аблсавету».
Уладзімеру, аднак, не ўдалося пакуль стаць яшчэ й кандыдатам у дэпутаты Мазырскага райсавету. Абласная камісія пагадзілася з рашэньнем раённай выбарчай камісіі, якая прызнала, што колькасьць несапраўдных подпісаў перавысіла дапушчальную мяжу.
Целяпун аспрэчваў мэтодыку адбору подпісаў дзеля праверкі. Ён не адмаўляе, што ў двух падпісных аркушах у графе пра месца жыхарства ня быў пазначаны горад Мазыр, а толькі назва вуліц, дамоў і кватэр, дзе жывуць выбарцы. На думку актывіста, раённая камісія на падставе артыкулаў 61, 67 Выбарчага кодэкса наагул не павінна была браць гэтыя аркушы для уліку й праверкі. І бязь іх хапала подпісаў для вылучэньня кандыдатам у дэпутаты.
Цяпер спадар Целяпун наважаны зьвярнуцца ў суд, каб адстаяць сваё права стаць яшчэ й кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага савету.