Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея і Беларусь заключаць пагадненьне пра ўвоз аўтамабіляў


“Для асабістага карыстаньня патрабуецца асобнае міжурадавае пагадненьне паміж дзяржавамі. Пакуль у нас такой дамовы няма”,– заявіў адказны сакратар камісіі Мытнага зьвязу Сяргей Глазьеў.


Як паведамляе Інтэрфакс, Сяргей Глазьеў адзначыў, што ў дадзены момант фізычныя асобы могуць увозіць у Беларусь аўтамабілі па дзейнаму ў краіне паніжанаму мыту, а потым перапраўляць іх у Расею.

“Калі расейскі бок захоча, ён можа гэтую справу заблякаваць. Дадзенае пытаньне пакуль не вынесенае на абмеркаваньне камісіі. Вельмі складаны, вельмі цяжкі дакумэнт”,– заявіў Глазьеў.

Ад 1 студзеня 2010 году для юрыдычных асобаў пры ўвозе аўтамабіляў на тэрыторыю Беларусі пачалі дзейнічаць стаўкі Адзінай мытнага тарыфу. За аснову імпартных ставак быў прыняты мытны тарыф Расеі. Стаўкі для ўвозу аўтамабіляў фізычнымі асобамі на тэрыторыю Беларусі засталіся на ранейшым узроўні, які істотна ніжэйшы за расейскія стаўкі.

Ад 1 ліпеня 2010 году ў Беларусі, якая ўступіла ў Мытны саюз з Расеяй і Казахстанам, будзе падвышанае мыта на аўтамабілі, якія ўвозяцца ў краіну. Аналітыкі аўтарынку мяркуюць, што падвышэньне мыта закранае інтарэсы некалькі соцень тысяч беларусаў, а ў будучыні ўдарыць па сямейным бюджэце мільёнаў жыхароў краіны, паколькі ўжо цяпер болей за 2 мільёны беларусаў карыстаюцца патрыманымі аўтамабілямі, якія трэба абнаўляць праз 3-4 гады. Пры новым мыце кошты аўтамабіляў падвысяцца амаль удвая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG