Заяўка на правядзеньне сходу ініцыятыўнай групы па правядзеньні агульнанацыянальнага рэфэрэндуму пададзеная сёньня ў Менскі гарвыканкам. Арганізатары хочуць сабрацца а другой гадзіне дня 28 лютага на плошчы Бангалор і разьлічваюць, што ў ініцыятыўную групу запішацца да 1000 чалавек. Пасьля сходу дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы будуць пададзеныя ў Цэнтравыбаркам.
На ўсеагульны рэфэрэндум БНФ хоча вынесьці пытаньне: «Ці падтрымліваеце вы захаваньне памеру мытных пошлін на ўвоз у Рэспубліку Беларусь легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасьці на ўзроўні 26 лістапада 2009 году?» Арганізатары разьлічваюць, што ў іх ініцыятыўную групу ўвойдуць ня толькі партыйныя актывісты. Гаворыць намесьнік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў:
«Мы зьбіраемся, пачынаючы з гэтых выходных, арганізоўваць такія лятучыя групы на аўтарынках, па горадзе, дзеля таго, каб фіксаваць патэнцыйных сябраў ініцыятыўнай групы».
Згодна з папярэднімі падлікамі, мыта на імпартныя машыны ў рамках Мытнага саюзу можа вырасьці ў шмат разоў — што зробіць нават ужываныя аўтамабілі недаступнымі большасьці беларусаў. Рэфэрэндум можа палітычна і юрыдычна спыніць такія намеры ўладаў, перакананы лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч:
«Гэтая кампанія, гэтая ініцыятыва павінна скончыцца тым, што мыта ня будзе падвышана. Гэтае пытаньне тычыцца кожнага. На сёньня няма ніводнага чалавека, які б быў зацікаўлены ў падвышэньні мыта на імпартныя аўтамабілі на некалькі тысячаў даляраў. І мы перакананыя, што ў тым выпадку, калі група будзе зарэгістраваная, мы лёгка зьбярэм ня тое што 450 тысячаў, патрэбных паводле закону, мы зьбярэм больш за мільён подпісаў. І мы перакананыя, што на гэтым рэфэрэндуме адказ будзе абсалютна адназначны — людзі выкажуцца супраць падвышэньня мыта на легкавікі», — заявіў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Ініцыятары мяркуюць, што пры пазытыўным вырашэньні арганізацыйных пытаньняў сам рэфэрэндум можна будзе правесьці ў траўні-чэрвені гэтага году.