Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Cход ініцыятыўнай групы пройдзе ў сядзібе БНФ


Менгарвыканкам не адказаў на заяву старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча і яго намесьніка Ігара Лялькова правесьці ў Парку дружбы народаў сход ініцыятыўнай групы аб правядзеньні рэфэрэндуму супраць павышэньня мыта на легкавыя аўтамабілі.


Як паведамілі ў кіраўніцтве партыі, 23 лютага завяршыўся тэрмін, калі Менгарвыканкам мусіў даць заяўнікам адказ. Таму было прынятае рашэньне правесьці сход ініцыятыўнай групы 28 лютага ў 14:00 у памяшканьні сядзібы Партыі БНФ (пр. Машэрава, 8).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG