Візыту Лукашэнкі ў Рыё-дэ-Жанэйра папярэднічала паездка ўрадавай дэлегацыі на чале з першым віцэ-прэм’ерам Уладзімерам Сямашкам у буйнейшы бразыльскі штат Гояс. Чыноўнікі правялі папярэднія перамовы аб пастаўках на бразыльскі рынак беларускіх трактароў і кар’ернай тэхнікі, калійных угнаеньняў.
Нагадаем, што ў Бразылію Аляксандар Лукашэнка выправіўся з Вэнэсуэлы, дзе было падпісана больш за 20 пагадненьняў ў справе міждзяржаўнага супрацоўніцтва.