Лукашук: “Калі, па-вашаму, амэрыканскі амбасадар можа вярнуцца ў Менск? Якія ўмовы павінны быць выкананыя, каб такое вяртаньне адбылося?”
Ст’юарт: “Як ні прыкра гэта казаць, але мы ня бачым ніякіх крокаў з боку беларускіх уладаў дзеля таго, каб вярнуць свайго амбасадара ў
Мы хочам бачыць прагрэс у сытуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі — з гэтым зьвязаныя нашы санкцыі.
Лукашук: “У 2008 годзе, пасьля таго як беларускія ўлады вызвалілі палітычных вязьняў і дазволілі дзьвюм незалежным газэтам вярнуцца ў афіцыйную сетку распаўсюду, Эўразьвяз зьмяніў свой падыход да Беларусі і запрасіў яе ва Ўсходняе партнэрства. Чаму ЗША тады не зьмянілі свайго падыходу? Адкуль такая розьніца ў падыходах да Менску паміж Брусэлем і Вашынгтонам?”
Ст’юарт: “Насамрэч мы зрэагавалі на тыя зьмены, калі яны наступілі — калі быў вызвалены Казулін і зарэгістраваныя дзьве газэты. Мы
Новая амэрыканская адміністрацыя гатовая ўзнавіць адносіны, калі будзе адпаведная рэакцыя з другога боку.
Лукашук: “Шмат хто ў Беларусі акрэсьліваў палітыку адміністрацыі Джорджа Буша ў адносінах да беларускага рэжыму як "цьвёрдую". У Беларусі неўзабаве зноў будуць прэзыдэнцкія выбары. Ужо сёньня ўздымаецца новая хваля рэпрэсіяў супраць апанэнтаў улады. Як бы вы спрагназавалі палітыку адміністрацыі Барака Абамы ў адносінах да Беларусі падчас гэтых прэзыдэнцкіх выбараў? Што Вашынгтон будзе браць пад увагу перш за ўсё?”
Ст’юарт: “У нашай сёньняшняй палітыцы адносна Беларусі ёсьць шмат пераемнасьці ад папярэдняй адміністрацыі. Мы застаемся
Нас непакояць апошнія падзеі, зьвязаныя з ператрусамі у кватэрах незалежных журналістаў.